• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дыскусія «Чорны чацвер» беларускага студэнцтва» і прэзентацыя «Кнігі ў выгнанні»

    Прага
    12.11.2026
    18:00

    12 лістапада ў Празе адбудзецца дыскусія, прысвечаная падзеям беларускага «Чорнага чацвярга» 12 лістапада 2020 года. У той дзень рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі закранулі беларускія ўніверсітэты і змянілі жыцці студэнтаў, студэнтак, выкладчыкаў і выкладчыц. 

    У праграме — прэзентацыя «Кнігі ў выгнанні» пра супраціў беларускіх студэнтаў і студэнтак і іх жыццё ў вымушанай эміграцыі.

    У дыскусіі возьмуць удзел:

    • Лізавета Даўгулевіч — беларуская студэнтка, аўтарка «Кнігі ў выгнанні»;
    • Данііл Ваўрух — беларускі студэнт;
    • Павел Котаў — беларускі дактарант;
    • Петр Тоўпалік — ініцыятар ініцыятывы «11 плюс 1» (2021), кіраўнік вучэбнага аддзела філасофскага факультэта Карлава ўніверсітэта.

    Мадэратар — Андрэй Соўкуп, журналіст і ўдзельнік студэнцкіх страйкаў у Чэхаславакіі ў 1989 годзе.

    Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць цану імкнення да свабоды і дэмакратычнай адукацыі, ролю салідарнасці чэшскай акадэмічнай супольнасці і тое, як чэшскае грамадства можа падтрымаць беларускую моладзь. Таксама размова закране паралелі паміж падзеямі 1989 года ў Чэхаславакіі і сённяшняй барацьбой беларускага студэнцтва за акадэмічныя і асабістыя свабоды.

    Дата і час: 12 лістапада 2026 года, 18:00–19:30
    Месца: Першая Прэзідэнцкая бібліятэка (раней — Бібліятэка Вацлава Гаўла), Ostrovní 129/13, Прага.

    Падзея арганізаваная Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, Задзіночаннем беларускіх студэнтаў і Першай Прэзідэнцкай бібліятэкай Чэхіі.

    Падзея ў Facebook: https://www.facebook.com/events/1500322108913790/

    Мерапрыемствы