13–18 верасня ў Празе, Чэхіі, пройдзе ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства, якую аранізуюць Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы і Офіс Святланы Ціханоўскай пры падтрымцы чэшскага прадстаўніцтва нямецкага фонду Rosa Luxemburg Stiftung.
ІІІ Акадэмія будзе ўяўляць сабой інтэнсіўны тыднёвы навучальны курс па самаразвіцці, падзелены на тэматычныя блокі. Праграма спалучыць натхняльныя сустрэчы з вядомымі жанчынамі з сферы палітыкі і дыпламатыі ў Чэхіі з тэарэтычнымі ведамі і практычнымі навыкамі, сярод якіх:
- паліталогія і палітычныя ідэалогіі: погляд на Беларусь з еўрапейскай перспектывы;
- эфектыўная камунікацыя: публічныя выступы і стратэгіі адвакацыі;
- кіраванне канфліктамі: вядзенне дыскусій і дэбаты на палітычныя тэмы;
- палітычны брэндынг: пабудова асабістага брэнда праз сацыяльныя сеткі;
- устойлівасць да ціску і бяспека ў палітычным асяроддзі;
- асновы дыпламатычнага пратакола.
Абавязковыя ўмовы ўдзелу:
- беларуская жанчына (па грамадзянстве ці па самавызначэнні ў выпадку іншага грамадзянства);
- легальнае знаходжанне за межамі Беларусі з магчымасцю выехаць у Чэхію;
- наяўнасць дзейнага праязнога дакумента (пашпарта ці дакумента, які яго замяняе);
- наяўнасць папярэдняга досведу ў палітычнай дзейнасці ці грамадска-палітычным актывізме;
- гатоўнасць да фізічнай прысутнасці цягам усёй праграмы (з 13-га пе 18-га верасня 2026);
- згода на працу ў групе і сеткавае ўзаемадзеянне.
Пры роўнай матывацыі прыярытэт атрымаюць тыя, хто цяпер жыве ў краінах Вышаградскай групы (Венгрыі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі), а таксама жанчыны з досведам палітычнага зняволення. Тым не менш, мы не абмяжоўваем геаграфію ці досвед удзельніц — чакаем заяўку ад кожнай з вас!
Заняткі і сустрэчы будуць праходзіць на беларускай, рускай, чэшскай і ангельскай мовах. У выпадку чэшскай будзе забяспечаны паслядоўны пераклад.
Даезд, пражыванне і харчаванне падчас праграмы будуць пакрывацца Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы.
Форму рэгістрацыі неабходна запоўніць да 13 жніўня 2026 (улучна): https://forms.gle/Tce2tFMvEHkB69uf8.
