• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча з Зяленскім, перамовы з Сібігам і ўдзел у адкрыцці Місіі дэмакратычных сілаў ва Украіне: вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў

    28 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская завяршыла візіт ва Украіну. За гэтыя дні яна:
    сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім;
    правяла двухбаковую сустрэчу з міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сібігам і дэлегацыяй МЗС Украіны і выступіла на супольнай прэс-канферэнцыі;
    узяла ўдзел у адкрыцці Міжнароднага саміту гарадоў і рэгіёнаў у Кіеве;
    сустрэлася з кіраўніцтвам Координаційного штабу з питань поводження з військовополоненими;
    выступіла з лекцыяй у Кіеўскай школе эканомікі;
    наведала Чарнобыльскую АЭС і Прыпяць;
    ушанавала памяць загінулых беларусаў і важных для беларуска-ўкраінскай гісторыі асобаў: наведала месцы памяці на Майдане, магілу беларускай добраахвотніцы Марыі Зайцавай і героя Нябеснай Сотні Міхаіла Жызнеўскага, помнікі журналісту Паўлу Шарамету і пісьменніку Уладзіміру Караткевічу, а таксама разам з Андрэем Сібігам усклала кветкі каля Сцяны памяці загінулых герояў у Кіеве.

    Падчас візіту Ціханоўская абмеркавала з урадам падтрымку Украіны беларускім народам, праблемы беларусаў ва Украіне, дапамогу беларускім добраахвотнікам, адказнасць рэжыму Лукашэнкі за саўдзел у расійскай агрэсіі, санкцыйны ціск і далейшае супрацоўніцтва паміж Украінай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

    Сярод вынікаў — прызначэнне амбасадара па асаблівых даручэннях Яраслава Чарнагора, запуск каардынацыйнай групы па пытаннях беларусаў ва Украіне, далучэнне дэмакратычных сілаў да міжнароднай кааліцыі за вяртанне ўкраінскіх дзяцей, а таксама дамоўленасці па культурнай, адукацыйнай, інфармацыйнай і дыпламатычнай супрацы.

    Апошнія навіны