ВІЗІТ У ВІЛЬНЮС
Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Вільнюс, дзе прыняла ўдзел ва ўрачыстым узняцці бела-чырвона-белага сцяга каля Сейма Літвы і выступіла з прамовай на адкрыцці круглага стала ў Сейме Літвы, прысвечанага ролі Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы і супрацоўніцтву з дэмакратычнымі сіламі.
У межах візіту Святлана Ціханоўская сустрэлася з былымі палітвязнямі, якіх вызвалілі і прымусова дэпартавалі ў Літву 18 сакавіка ў межах вызвалення 250 чалавек.
ВІЗІТ У БЕРЛІН
Святлана Ціханоўская ў Берліне ўзяла ўдзел у міжнароднай дыскусіі пра супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям, дзе заклікала выпрацаваць агульныя рашэнні і ўзмацніць супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, медыя і грамадзянскай супольнасцю. Яна заклікала партнёраў актыўна падтрымліваць беларусаў у выгнанні, бо гэта важна як для іх бяспекі, так і для абароны самой Еўропы.
У Берліне Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Аб’яднанага Пераходнага Кабінета «За плённую працу на карысць Беларусі» нямецкаму журналісту, пісьменніку і даследчыку Беларусі Інга Пэтцу.
ВІЗІТ У ВАШЫНГТОН
31 сакавіка – 1 красавіка дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі па даручэнні Святланы Ціханоўскай наведаў Вашынгтон з працоўным візітам. Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчы з Эндзі Бэйкерам (намеснікам дарадцы па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША), Чарльзам Маклафлінам (памочнікам прэзідэнта ЗША і дырэктарам па пытаннях Еўропы), Джонам Коўлам (спецпрадстаўніком ЗША па Беларусі), Крысам Смітам (намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара па справах Усходняй Еўропы). Падчас сустрэчаў абмяркоўваліся: вызваленне палітвязняў і ўзмацненне падтрымкі Беларусі. Таксама Кучынскі падкрэсліў неабходнасць захавання прынцыповай пазіцыі і супрацы паміж ЗША і Еўропай у дачыненні да беларускага рэжыму.
ВІЗІТ У РЫМ
2–3 красавіка дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька здзейснілі працоўны візіт у Італію, накіраваны на рэалізацыю папярэдніх дамоўленасцяў і каардынацыю далейшай падтрымкі Беларусі. У межах візіту адбыліся сустрэчы ў Міністэрстве замежных справаў Італіі і ў офісе прэм’ер-міністаркі Джорджы Мелоні. Перамовы прайшлі з намеснікам яе дыпламатычнага дарадцы Петра Сфера Карыні, а таксама з намесніцай Генеральнага сакратара і Генеральнай дырэктаркай па палітычных пытаннях і міжнароднай бяспецы Міністэрства замежных справаў Цэцыліяй Піччоні. У візіце таксама брала ўдзел кіраўніца цэнтра беларускай супольнасці ў Фларэнцыі пры Офісе Ціханоўскай Юлія Юхно.
ВЫНІКІ САКАВІКА
Цягам сакавіка Офіс Святланы Ціханоўскай працягваў актыўную працу па падтрымцы палітвязняў, міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванні ролі дэмакратычных сілаў. Галоўныя падзеі месяца — па спасылцы.
Вынікі месяца грамадзянскай супольнасці.
ЮРЫДЫЧНАЯ КАМАНДА ОФІСА — ПРА АНУЛЯВАННЕ ПАШПАРТОЎ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫХ
Праверка пашпартоў вызваленых палітвязняў праз афіцыйны сэрвіс МУС паказвае, што дакументы прызнаныя несапраўднымі. Леанід Марозаў, дарадца па прававых пытаннях Офіса Святланы Ціханоўскай: «Рэжым Лукашэнкі спрабуе выкарыстоўваць пашпарт як інструмент ціску і пакарання. Гэта свядомая спроба зрабіць беларусаў уразлівымі за межамі краіны, і менавіта таму патрабуецца кансалідаваная міжнародная рэакцыя». Што гэта значыць для дэпартаваных палітзняволеных — на сайце.
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ — З НАГОДЫ «ДНЯ ЯДНАННЯ БЕЛАРУСІ І РАСІІ»
2 красавіка рэжым адзначае «Дзень яднання Беларусі і Расіі». Святлана Ціханоўская з гэтай нагоды: «Тое, што сёння Расія паўсюль у Беларусі — не сяброўства, а кошт, які Аляксандр Лукашэнка 30 гадоў плаціць з кішэні беларусаў, каб яму дапамагалі ўтрымліваць уладу. Аднак за гэта беларусы плацяць сваёй бяспекай, суверэнітэтам, будучыняй. Беларусам не патрэбнае такое яднанне. Нам патрэбная Беларусь, якая сама вырашае, куды ісці, з кім сябраваць і як жыць». Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч таксама паразважаў, ці гэта дзень «яднання», альбо «паглынання».
ПРАЦЯГ МАНДАТАЎ СПЕЦДАКЛАДЧЫКА І ГРУПЫ НЕЗАЛЕЖНЫХ ЭКСПЕРТАЎ ААН
Рада ААН па правах чалавека працягнула мандаты Спецыяльнага дакладчыка і Групы незалежных экспертаў па Беларусі яшчэ на адзін год. Гэта рашэнне пацвярджае, што міжнародная супольнасць не мае намеру закрываць вочы на працяглы тэрор і прававы хаос у Беларусі. Леанід Марозаў: «Мы працягнем нашае шчыльнае ўзаемадзеянне з праваабарончымі механізмамі ААН і дзякуем дэлегацыі ЕС за ініцыятыву і ўсім 28 краінам, якія падтрымалі рэзалюцыю».
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА — ПРА АПОШНІЯ НАВІНЫ
У новым выпуску праграмы «Як ёсць» Анатоль Лябедзька прааналізаваў апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі і на міжнароднай арэне. Ён патлумачыў, што новы закон аб партыях фактычна знішчае шматпартыйнасць, а таксама паразважаў пра магчымыя кантакты Лукашэнкі з ЗША і ролю Еўропы. Поўны выпуск.
МЕДЫЯ
EurActiv (Міжнароднае), БелСАТ (Беларусь), Bloomberg (Міжнароднае), TVP Wilno (Польшча), LRytas (Літва), ELTA (Літва), BNS (Літва), TV3 (Літва), Kauno diena (Літва), Kauno diena (Літва).
