Цягам сакавіка Офіс Святланы Ціханоўскай працягваў актыўную працу па падтрымцы палітвязняў, міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванні ролі дэмакратычных сілаў.
У фокусе месяца — вызваленне палітвязняў, Дзень Волі 2026 і шырокая міжнародная дзейнасць.
Галоўныя вынікі месяца:
– Вызваленне 250 палітвязняў. Офіс працягвае сістэмную працу па іх падтрымцы і прыцягненні ўвагі міжнароднай супольнасці да неабходнасці спынення рэпрэсіяў у Беларусі.
– Шырокая кампанія да Дня Волі 2026: арганізацыя і прасоўванне мерапрыемстваў і акцыяў па ўсім свеце, заклік да міжнароднай салідарнасці з Беларуссю.
– Сустрэчы на самым высокім узроўні. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэлам, прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні, прэзідэнтам Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.
– Дзясяткі сустрэчаў з беларускай дыяспарай — у Польшчы, Літве і іншых краінах: з былымі палітвязнямі, супольнасцямі, культурніцкімі і акадэмічнымі ініцыятывамі, асабістыя размовы Святланы Ціханоўскай з беларусамі.
– Актыўная міжнародная праца: сустрэчы з еўрапейскімі лідарамі, парламентарыямі, амбасадарамі і міжнароднымі арганізацыямі (у тым ліку ў Бруселі, Рызе, Рыме, Страсбургу).
– Другія кансультацыі паміж урадам Вялікабрытаніі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
– Круглы стол у Сейме Літвы, які быў прысвечаны ролі Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы і супрацоўніцтву з дэмакратычнымі сіламі.
– Суправаджэнне Офісам дэмакратычных сілаў у Празе візіта Алеся Бяляцкага ў Чэхію, дзе прайшла сустрэча з прэзідэнтам Чэхіі Пятром Павелам.
Шукайце іншыя падзеі і ўсе навіны па спасылцы.
