• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіт у Харватыю, сустрэча з міністрам унутраных справаў Літвы, прэс-брыфінг з амбасадарамі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 7–13 ліпеня

    14 ліпеня, 2025

    ВІЗІТ У ХАРВАТЫЮ
    11–12 ліпеня Святлана Ціханоўская была з працоўным візітам у Харватыі для ўдзелу ў Дуброўніцкім форуме. У межах візіту адбыліся сустрэчы з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам — размова ішла пра падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі і ролю ЕС; а таксама з міністрам замежных справаў Італіі Антоніа Таяні — абмяркоўвалі сітуацыю з палітвязнямі і салідарнасць з беларусамі. Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэчаў.

    СУСТРЭЧА З АМБАСАДАРАМІ
    Святлана і Сяргей Ціханоўскія ў Вільні правялі закрыты брыфінг, у якім узялі ўдзел амбасадары і прадстаўнікі дыпламатычных місіяў з больш чым 20 краінаў. У цэнтры ўвагі брыфінгу — беларускія палітвязні, спосабы дапамогі ім, а таксама механізмы вызвалення беларусаў і беларусак. Ціханоўская падзякавала адміністрацыі прэзідэнта Трампа і Еўрапейскаму саюзу за вызваленне мужа.

    СУСТРЭЧА З МІНІСТРАМ УНУТРАНЫХ СПРАВАЎ ЛІТВЫ
    Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністрам унутраных справаў Літвы Уладзіславам Кандратовічам. У сустрэчы таксама бралі ўдзел кіраўніца дэпартамента Міграцыі Эвеліна Гудзінскайце і Аста Андрыяўскене, амбасадарка па асаблівых даручэннях. Абмяркоўвалі падтрымку і бяспеку беларусаў у Літве, спрашчэнне працэдураў афармлення дакументаў і захаванне адкрытых памежных пераходаў.

    СУСТРЭЧЫ З ПРЭЗІДЭНТАМІ ЛІТВЫ І ГЕРМАНІІ
    Святлана і Сяргей Ціханоўскія далучыліся да ўрачыстага прыёму з нагоды дня дзяржаўнасці Літвы. Падчас мерапрыемства адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

    КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ»
    9–10 жніўня ў Варшаве адбудзецца Канферэнцыя «Новая Беларусь 2025».

    Поўная праграма канферэнцыі.

    Спасылка на рэгістрацыю для ўдзельнікаў.

    Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

    TUTAKA
    10–13 ліпеня на Падляшшы (Польшча) прайшоў пяты фэст TUTAKA, які сабраў больш за 5000 чалавек і праходзіў пад патранажам Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. У праграме былі майстар-класы, дыскусіі, творчыя сустрэчы і супольнае абмеркаванне будучыні Беларусі. Вітальнае слова Святланы Ціханоўскай, якая з-за працоўнага візіту не змагла далучыцца, прамовіў Сяргей Ціханоўскі: «Усе, хто сёння тут разам — гэта будучыня нашай з вамі Беларусі. Давайце штодня рабіць усё так, каб «Тутака» аднойчы было і «тамака»!»

    ГАДАВІНА СМЕРЦІ АЛЕСЯ ПУШКІНА
    11 ліпеня — другая гадавіна смерці Алеся Пушкіна, які быў закатаваны ў засценках турмы. Святлана Ціханоўская: «Мы памятаем, Алесь. Твая справа жыве ў творах, малюнках і перформансах. А мы працягваем змагацца за вызваленне ўсіх палітвязняў, за вяртанне беларусаў дадому, за Беларусь без рэпрэсіяў і страху — за краіну, пра якую ты марыў, і за якую цябе забілі».

    РЭАКЦЫЯ НА НАВІНЫ АБ ЛІКВІДАЦЫІ РЭЛІГІЙНЫХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ
    У Беларусі ўступілі ў сілу новыя жорсткія законы аб рэлігіі, што прывяло да закрыцця храмаў і затрымання святароў і вернікаў. Гэтыя меры накіраваны на ўзмацненне кантролю дзяржавы над рэлігійнымі арганізацыямі і абмежаванне іх дзейнасці. Святлана Ціханоўская: «Рэжым разумее: у вачах вернікаў Бог заўсёды вышэйшы за ўладу. І Лукашэнку гэта не даспадобы».

    МЕДЫЯ
    На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Repubblica (Італія), DIE ZEIT (Германія), France24 (Францыя), FOGLIO (Італія), APA (артыкул 2, артыкул 3, Аўстрыя), POLITICO (міжнароднае), TELEGRAM (спасылка 2, Харватыя), БелСАТ (Беларусь).

    Інтэрв’ю Сяргея Ціханоўскага: Жизнь-малина (Беларусь), Радыё Свабода (на ангельскай),  Delfi (Літва, Балтыйскія краіны), RFI (Францыя), Hufvudstadsbladet (Фінляндыя), Наша Ніва (Беларусь).


    Апошнія навіны