Падчас працоўнага візіту ў Канаду беларуская лідарка сустрэлася з дыяспарай Манрэаля. Да сустрэчы, арганізаванай Згуртаваннем беларусаў Канады, далучылася больш за 60 чалавек.
Падчас размовы абмеркавалі:
📎 дзейнасць дыяспары, у тым ліку – праграмы падтрымкі палітвязынак;
📎 планы дзеянняў на «бязвыбары2025» Лукашэнкі;
📎 рашэнні праблемаў легалізацыі і пратэрмінаваных пашпартоў;
📎 падтрымку ініцыятывы «Эстафета салідарнасці» з палітвязнямі;
📎 праграмы па ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці;
📎 каардынацыю працы беларускіх дыяспараў;
📎 адносіны Беларусі з Украінай.
Святлана Ціханоўская: «Сустрэча з вамі напоўніла мяне пазітыўнымі эмоцыямі і цеплынёй. Беларусы замежжа – гэта наш моцны тыл, нашая надзея і прыклад таго, як можна захоўваць адзінства і любоў да радзімы нават на адлегласці. Кожная вашая ініцыятыва, кожны крок салідарнасці – гэта падтрымка для тых, хто сёння за кратамі, і для ўсіх, хто марыць пра свабодную Беларусь. Я шчыра ўдзячная вам за гэтую сустрэчу, за вашую працу і за тое, што Беларусь застаецца ў вашых сэрцах».