• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Канферэнцыя «Новая Беларусь». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 29 ліпеня – 4 жніўня.

    09 жніўня, 2024

    КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ»

    3 – 4 жніўня ў Вільні прайшла трэцяя штогадовая Канферэнцыя «Новая Беларусь», якую арганізаваў Офіс Святланы Ціханоўскай. Канферэнцыя сабрала больш за 300 прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый і палітычных структураў, палітыкаў, дыпламатаў, экспертаў, актывістаў і журналістаў. Былі прадстаўленыя больш за 100 арганізацый і ініцыятываў. Трансляцыю канферэнцыі анлайн на розных платформах паглядзелі больш за 70 000 карыстальнікаў.

    Падчас Канферэнцыі Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады адказала на шматлікія актуальныя пытанні для беларусаў, у тым ліку пра пашпарт Новай Беларусі, абмен палітвязнямі, стратэгію на выбары ў Беларусі ў 2025 годзе і іншае. 

    Галоўныя падзеі Канферэнцыі: падпісанне «Пратакола ўзаемадзеяння», які фармалізуе стасункі паміж акторамі дэмакратычных сілаў Беларусі; прэзентацыя «Платформы 2025», накіраванай на фармаванне рамак дзейнасці ў 2025 годзе. 

    Па выніках Канферэнцыі былі апублікаваныя наступныя дэкларацыі: «Неканстытуцыйны захоп улады: чаму А. Лукашэнка павінен быць адхілены ад удзелу ў выбарах 2025 года», «Дэкларацыя аб адказнасці і аднаўленні справядлівасці», «Дэкларацыя аб знешнепалітычных прыярытэтах  дэмакратычнай Беларусі», «Праект дэкларацыі аб падтрымцы працы незалежных медыя», «Праект дэкларацыі аб неабходнасці вызвалення і падтрымкі палітвязняў», і «Праект дэкларацыі аб моладзевай палітыцы Дэмакратычных Сілаў Беларусі»

    Гэтыя дакументы адлюстроўваюць ключавыя мэты і задачы дэмакратычных сілаў Беларусі на бліжэйшы час. 

    Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла Медалём Няскораных (Ларысы Геніюш) 13 былых палітвязняў за значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды

    У межах Канферэнцыі адбыліся сайд-івэнты 2 і 5 жніўня.

    ЗМЕНЫ Ў АБ’ЯДНАНЫМ ПЕРАХОДНЫМ КАБІНЕЦЕ

    Падчас Канферэнцыі «Новая Беларусь 2024» Святлана Ціханоўская абвясціла, якія змены адбыліся ў складзе Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Прадстаўніком па нацыянальнай бяспецы прапанаваны Вадзім Кабанчук, прадстаўніцай па моладзі – Маргарыта Ворыхава, прадстаўніком па міжнароднаму і еўрапейскаму супрацоўніцтву – Амбасадар Уладзімір Астапенка. Новыя прадстаўнікі маюць прайсці слуханні ў Каардынацыйнай радзе.

    ПАМЯЦЬ АХВЯРАЎ МЯДЗІНІНКАЙСКАЙ ТРАГЕДЫІ

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі памяці ахвяраў Мядзінінкайскай трагедыі. Разам з прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам Літвы, а таксама прадстаўнікамі дыпламатычных місіяў, беларуская лідарка ўшанавала памяць літоўскіх памежнікаў, якія загінулі пры абароне дзяржаўнай мяжы Літвы ад рук савецкіх вайскоўцаў.

    АБМЕН ЗНЯВОЛЕНЫМІ

    Офіс Святланы Ціханоўскай пракаментаваў сітуацыю з абменам зняволенымі паміж Расіяй, ЗША і Германіяй, і выказаў шкадаванне, што ў выніку абмену не былі вызваленыя беларускія палітвязні. 

    АТАКА НА БЕЛАРУСКУЮ КРАМУ «КРОПКА»

    Святлана Ціханоўская разам з дыпламатамі і прадстаўнікамі літоўскіх уладаў наведала нядаўна адчыненую беларускую прастору «Кропка», на якую быў здзейснены напад. Невядомыя разбілі шыбы ў памяшканні і пакінулі антыбеларускія надпісы на сценах. Ціханоўская выказала словы падтрымкі ўладальніку крамы Змітру Фурманаву і ўсёй камандзе прасторы «Kropka».

    РАЗМЕРКАВАННЕ БЕЛАРУСКІХ ВЫПУСКНІКОЎ У РАСІЮ

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава пракаментавала магчымасць размеркавання беларускіх выпускнікоў на прадпрыемствы ў Расію. Гэта ўзмацняе кантроль над беларускай моладдзю, адмяжоўвае яе ад Еўропы і ператварае ў «кадравую сыравіну» для расійскай эканомікі.

    ПАМЯЦЬ РАМАНА БАНДАРЭНКІ

    Нацыянальная лідарка нагадала беларусам пра юбілей забітага беларускага героя «Плошчы Перамен» Рамана Бандарэнкі. Ціханоўская адзначыла немагчымасць «перагарнуць старонку» і неабходнасць памятаць тых, хто стаў сімвалам барацьбы за свабоду Беларусі.

    МІЖНАРОДНАЯ ПРАЦА

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавёў пра вынікі палітычнай дзейнасці каманды Офіса за год. Былі агучаныя ключавыя дасягненні ў міжнародных адносінах і якія акцэнты ставіліся ў дзейнасці Офіса. Акрамя таго, дарадца акрэсліў далейшыя напрамкі працы міжнароднага дэпартамента. 

    МЕДЫЯ
    Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю наступным медыя: EFE (іспанамоўнае міжнароднае агенцтва навінаў), Le Devoir (Канада), ABC (Іспанія), VOA Korea (Паўднёвая Карэя), Зеркало (Беларусь) і Голасу Амерыкі.

    Апошнія навіны