5 верасня Святлана Ціханоўская разам з беларусамі Варшавы далучылася да фіналу польскага «Нацыянальнага чытання», які прайшоў ля помніка Адаму Міцкевічу.
Сёлета для чытання выбралі «Дзяды» — твор пра народы, якія змагаліся за свабоду і права быць сабой.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і першая лэдзі Марта Наўроцкая, а таксама вядомыя польскія акторы і музыкі. Сярод удзельнікаў — і беларускія артысты Бажэна Шамовіч і Аляксей Сапрыкін.
Міцкевіч — постаць, якая аднолькава блізкія беларусам, палякам і літоўцам. Ён нарадзіўся на Навагрудчыне, а яго творчасць стала часткай нашай агульнай культурнай спадчыны.
