• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Стратэгія пераходу да Новай Беларусі

    Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная рада прапануюць для грамадскага абмеркавання праект Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі.

    Што такое Стратэгія пераходу да Новай Беларусі?

    Стратэгія пераходу да Новай Беларусі – гэта план дзеянняў, накіраваны на пераход ад аўтарытарнага кіравання да дэмакратычнага.

    Стратэгія стартуе з пачатку транзіту ўлады ў краіне і разлічана на шэсць гадоў. За гэты перыяд у краіне двойчы будуць арганізаваны сумленныя выбары парламента і прэзідэнта.

    Першы этап доўжыцца не больш за 180 дзён. На працягу гэтага часу праводзяцца першыя сапраўды дэмакратычныя выбары, якія азначаюць пераход ад старых лідараў да новых.

    📌 Чаму Стратэгія пераходу да Новай Беларусі патрэбна ўжо зараз?

    Бо яшчэ дакладна невядома, як і калі адбудзецца пераход ад дыктатуры да дэмакратыі.

    Важна быць гатовымі да пераходнага перыяду ўжо зараз. Да пачатку транзіту ўлады ў нас павінны быць дакументы, якія апісваюць прапанаваныя рэформы і першачарговыя праекты законаў. Прапанаваная намі Стратэгія – гэта план, які дапамагае зразумець, якія менавіта крокі і ў якой паслядоўнасці трэба зрабіць, каб дасягнуць дэмакратыі.

    Пераход ад аўтарытарызму да дэмакратыі суправаджаецца мноствам рызыкаў і нявызначанасцяў. Стратэгія ўлічвае розныя сцэнары транзіту ўлады: ад перамоўнага працэсу да зменаў пад ціскам грамадства ці вонкавых фактараў. Незалежна ад кантэксту, Стратэгія застаецца актуальнай. Канкрэтныя дзеянні будуць залежаць ад сітуацыі, але Стратэгія – гэта наша асноўнае кіраўніцтва для пераходу да дэмакратыі.

    Чаму Ваш удзел крытычна важны?

    Магчыма, у Стратэгіі ёсць пункты, якія маюць патрэбу ў дапрацоўцы ці ўдакладненні. Вашыя прапановы могуць стаць ключавымі.

    Чытайце дакумент, прапануйце свае ідэі і каментары. Дзяліцеся інфармацыяй з сябрамі і знаёмымі.

    Нашыя дзеянні сёння вызначаюць, якой будзе Беларусь заўтра. Унясіце свой уклад у стварэнне Новай Беларусі.

    Праект Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі даступны для чытання і спампоўкі:

    па-беларуску;

    па-руску.

    Вашыя прапановы аб удасканаленні Стратэгіі дасылайце ў тэлеграм-бот @AskOffice_Bot.

    Абмеркаваць Стратэгію, а таксама падзяліцца ідэямі і каментарамі запрашаем на  платформе Новая Беларусь.

    Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, калі ласка, выкарыстоўвайце VPN і паклапаціцеся аб сваёй лічбавай бяспецы.

    Структура

    З якіх дакументаў складаецца Стратэгія пераходу да Новай Беларусі

    1. Аднаўленне канстытуцыйнага парадку

    1.1. праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;

    1.2. праекты законаў у развіццё праекта Канстытуцыі новай Беларусі

    1. Правядзенне дэмакратычных выбараў

    2.1. праекты пастаноў ЦВК для правядзення дэмакратычных выбараў на аснове дзейнага Выбарчага кодэкса;

    2.2. праект Выбарчага кодэкса ў новай рэдакцыі (павінен быць распрацаваны);

    2.3. праект Рэгламенту парламента.

    1. Забеспячэнне працы сістэмы дзяржаўнага кіравання і падавання паслугаў насельніцтву

    3.1. канцэпцыя рэформы сістэмы дзяржкіравання;

    3.2. праект закона аб доступе да публічнай інфармацыі і абароне персанальных дадзеных (павінен быць распрацаваны);

    3.3. праект закона аб дзяржслужбе (павінен быць распрацаваны)

    3.4. праект этычнага кодэкса дзяржслужачага (павінен быць распрацаваны);

    3.5. праект закона аб Камітэце па этыцы дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі (павінен быць распрацаваны);

    3.6. Канцэпцыя мясцовага самакіравання для Новай Беларусі;

    3.6.1. праект закона аб мясцовым самакіраванні ў новай рэдакцыі (павінен быць распрацаваны);

    3.7. праект рэформаў у сацыяльнай сферы (павінен быць распрацаваны).

    1. Аднаўленне законнасці і справядлівасці

    4.1. Канцэпцыя правасуддзя пераходнага перыяду для Беларусі:

    4.1.1. крымінальны пераслед асоб, вінаватых у парушэннях правоў чалавека (павінен быць распрацаваны);

    4.1.2. устанаўленне ісціны аб злачынствах (павінен быць распрацаваны);

    4.1.3. праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным асобам

    4.1.4. гарантыі непаўтору правапарушэнняў (павінен быць распрацаваны).

    4.2. Канцэпцыя пераходнай справядлівасці, аднаўлення законнасці і нацыянальнага прымірэння;

    4.3. Канцэпцыя рэформы праваахоўных органаў (павінен быць распрацаваны);

    4.4. праект закона аб Упаўнаважаным па правах чалавека (павінен быць распрацаваны);

    4.5. праект закона аб Камітэце па наглядзе за дзейнасцю службаў разведкі і бяспекі (сілавых органаў) (павінен быць распрацаваны);

    4.6. праект новай рэдакцыі закона аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці (павінен быць распрацаваны);

    4.7. праект новай рэдакцыі закона аб пракуратуры (павінен быць распрацаваны);

    4.8. Канцэпцыя рэформы Канстытуцыйнага Суда;

    4.8.1. праект закона аб Канстытуцыйным Судзе;

    4.9. праект закона аб Нацыянальнай радзе правасуддзя (павінен быць распрацаваны);

    4.10. праект змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб судаўладкаванні і статусе суддзяў (павінен быць распрацаваны);

    4.11. Канцэпцыя сістэмы падрыхтоўкі і адбору кандыдатаў на пасаду суддзі (павінен быць распрацаваны).

    1. Знешняя палітыка і захаванне міжнародных абавязацельстваў

    5.1. вынікі ацэнкі міжнародных дагавораў, падпісаных пачынаючы з 20 ліпеня 1994 г., на прадмет абмежавання імі дзяржаўнага суверэнітэту і адпаведнасці іх нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь (павінен быць распрацаваны);

    5.2. праект новай Канцэпцыі знешняй палітыкі Беларусі, заснаванай на нацыянальных інтарэсах краіны (павінен быць распрацаваны).

    1. Забеспячэнне эканамічнай стабільнасці і развіцця

    6.1. праект эканамічнага блока ў рамках праекта Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕС (павінен быць распрацаваны);

    6.2. Дарожная карта зняцця санкцый у дачыненні да Беларусі ў выпадку дэмакратычнага транзіту (павінен быць распрацаваны);

    6.3. праект Канцэпцыі праграм амністыі капіталу і падатковай амністыі (павінен быць распрацаваны);

    6.4. праект механізмаў будучых рэформаў сектара дзяржаўных прадпрыемстваў, пенсіённай рэформы, механізмаў забеспячэння энергетычнай бяспекі, развіцця зялёнай эканомікі (павінен быць распрацаваны);

    1. Аднаўленне ўмоваў для развіцця грамадзянскай супольнасці і палітычнага плюралізму

    7.1. праект Інструкцыі па спрошчанай працэдуры рэгістрацыі палітычных партый, арганізацый грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі ў рамках дзейнага заканадаўства, а таксама аб аднаўленні юрыдычнага статусу ліквідаваных у перыяд рэпрэсій арганізацый грамадзянскай супольнасці, палітычных партый і СМІ (павінен быць распрацаваны);

    7.2. праект новай рэдакцыі закона “Аб палітычных партыях”;

    7.3. праект новай рэдакцыі закона “Аб грамадскіх аб’яднаннях” (павінен быць распрацаваны);

    7.4. праект новай рэдакцыі закона “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” (павінен быць распрацаваны);

    7.5. праект новай рэдакцыі закона “Аб прафесійных саюзах” (павінен быць распрацаваны);

    7.6. праект новай рэдакцыі закона “Аб сродках масавай інфармацыі і камунікацыі” (павінен быць распрацаваны);

    7.7. праект новай рэдакцыі закона “Аб масавых мерапрыемствах” (павінен быць распрацаваны).

    1. Асноўныя крокі нацыянальнага развіцця ў пераходны перыяд

    8.1. вынікі ацэнкі нарматыўных прававых актаў і рашэнняў дзяржаўных органаў, якія прыводзяць да дыскрымінацыі беларускай мовы і культуры (павінны быць распрацаваны);

    8.2. Канцэпцыя рэформы па падтрымцы і папулярызацыі беларускай культуры і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы (у распрацоўцы).

    8.3. дарожныя карты рэформаў па чатырох напрамках (дашкольная, школьная, вышэйшая адукацыя, НАН) (у распрацоўцы);

    8.4. экспертная ацэнка дзеючых нарматыўных дакументаў, звязаных са сферай адукацыі і навукі (неабходна распрацаваць);

    8.5. канцэпцыя рэформы сістэмы адукацыі (павінна быць распрацавана).

    1. Забеспячэнне грамадскай падтрымкі рэформаў у пераходны перыяд
    Апошнія навіны