Святлана Ціханоўская – у інтэрв’ю Радыё Свабодзе:
«Я не чакаю, што будзе лёгка. Не чакаю нейкіх цудаў, што з’явіцца месія і вырашыць усе праблемы за нас, бо гэта наш з вамі абавязак.
Ведаеце, я ўвогуле не люблю слова «чакаць». Чакаць, спадзявацца, што нешта зменіцца – шлях у нікуды. Я разумею, што трэба рабіць нешта кожны дзень, каб змяніць сітуацыю. Але канешне, хочацца больш перамог і менш нагодаў для расчаравання».