У межах візіту ў Балгарыю беларуская лідарка сустрэлася з былым прэм’ер-мінстрам, а зараз дэпутатам Парламента Бойка Барысавым. Палітык выказаў сваю падтрымку Святлане Ціханоўскай і дэмакратычным сілам Беларусі, а таксама адзначыў, што спадзяецца прыехаць у Беларусь пасля пераменаў. У сустрэчы таксама ўдзельнічаў Даніэль Мітаў, які пагадзіўся стаць старшынёй ці сустаршынёй групы сяброў дэмакратычнай Беларусі.
Пасля сустрэчы Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па еўрапейскіх справах балгарскага Парламента. Удзел у слуханнях узялі прадстаўнікі асноўных палітычных партыяў.
Галоўнымі тэмамі выступу сталі ціск на рэжым, падтрымка для беларускіх медыя, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці, а таксама крытычная сітуацыя з палітвязнямі. Таксама падчас слуханняў уздымалася пытанне супрацоўніцтва паміж моладзевымі арганізацыямі, студэнцкія абмены і стыпендыі.