Часткай працоўнага візіту Ціханоўскай у Балгарыю стала лекцыя ва ўніверсітэце Сафіі. На мерапрыемстве прысутнічала больш за 200 чалавек, у тым ліку студэнты, выкладчыкі і акадэмічныя супрацоўнікі. Беларуская лідарка выступіла з лекцыяй, а пасля адказала на пытанні студэнтаў.
Падчас выступу Святлана ЦІханоўская гаварыла пра балгарска-беларускія адносіны і падзякавала Балгарыі за падтрымку. Акрамя таго, лідарка распавяла пра сітуацыю з беларускімі палітвязнямі і акцэнтавала ўвагу слухачоў на спробах Расіі знішчыць беларускую нацыянальную ідэнтычнасць.
Таксама Ціханоўская заклікала студэнтаў ладзіць мерапрыемствы па Беларусі і абіраць нашу краіну як тэму для сваіх даследаванняў. Лідарка прапанавала наладжваць сувязі з беларускімі студэнцкімі і моладзевымі арганізацыямі. У сваёй лекцыі Ціханоўская выказала спадзяванне, што Балгарыя, якая праходзіла праз дыктатуру, стане моцным адвакатам свабоднай Беларусі на міжнароднай арэне.