• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Час паказаць, што ЕС гатовы да пашырэння і адважных крокаў у стаўленні да суседзяў»

    20 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская выступіла на афіцыйным адкрыцці 11-й сесіі Парламенцкай асамблеі Euronest у Бруселі. Беларуская лідарка факусавала ўвагу на важнасці еўрапейскай будучыні для Беларусі. Акрамя таго, Ціханоўская прапанавала ўключыць дэмакратычныя сілы ў праграму Еўрасаюза «Усходняе партнёрства». Рэжым прыпыніў удзел Беларусі ў праекце ў 2021-м.

    Прыводзім самыя цікавыя цытаты з прамовы:

    📌 «Я аптымістычна гляджу на будучыню Беларусі. Бо бачу адвагу беларусаў, якія працягваюць змагацца, нягледзячы на тэрор сталінскага маштабу. Бо я бачу адзінства дэмакратычнага свету. Таму што я бачу трываласць украінскага народа».

    📌 «Украінцы ўжо два гады абараняюць Еўропу – і плацяць за гэта самую высокую цану. І я ганаруся тым, што нямала беларусаў ваюе за Украіну. Можа, мы і не здольныя паставіць Украіне снарады, але беларусы за перамогу Украіны аддаюць самае дарагое – свае жыцці».

    📌 «Хачу скарыстацца магчымасцю і запрасіць нашых армянскіх, грузінскіх, малдаўскіх і ўкраінскіх сяброў да больш шчыльнага супрацоўніцтва. Можа, у нас і розныя сітуацыі, але ў нас адныя і тыя ж каштоўнасці, адно бачанне будучыні нашых краінаў – еўрапейскай будучыні. Мы можам багата зрабіць і на парламенцкім узроўні, у рамках Euronest і за яго межамі».

    📌 «Для нас, беларусаў, пакуль нашая краіна захопленая дыктатарскім рэжымам, «Усходняе партнёрства» з’яўляецца ключавым інструментам супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Але з фармальных прычынаў мы як дэмакратычныя сілы не можам прымаць удзелу ў працы ва ўсіх фарматах Усходняга Партнёрства. І мая сённяшняя прапанова палягае на тым, каб змяніць падыход да Беларусі ды афіцыйна аформіць удзел беларускіх дэмакратычных сілаў у праграме. Гэта быў бы не толькі жэст салідарнасці, але і дэманстрацыя таго, што ЕС выразна падзяляе беларускі народ і рэжым».

    Апошнія навіны