• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская абмеркавала з прадстаўніцай YouTube падтрымку беларускай мовы на платформе

    09 лістапада, 2023

    Беларуская лідарка наведала рэгіянальны офіс YouTube у Берліне, дзе сустрэлася з кіраўніцай YouTube, адказнай за сувязі з урадамі, Сабін Франк. На сустрэчы абмеркавалі падтрымку беларускай мовы на платформе YouTube, прасоўванне беларускага кантэнту і блакаванне рэжымнай прапаганды.

    На сустрэчы гаварылі аб падтрымцы беларускай мовы на платформе YouTube. Цяпер яна даступная ў інтэрфейсе, падтрымліваецца ў бальшыні сэрвісаў YouTube і дазваляецца манетызацыя беларускамоўнага кантэнту.

    Прадстаўніца YouTube адзначыла, што магчымасць падтрымкі беларускай мовы ў Google Ads ужо абмяркоўваецца. 

    YouTube адсочвае і імкнецца выдаляць «пакаянныя» відэа, запісаныя рэжымам. Каналы і акаўнты прапагандыстаў і арганізацыяў, супраць якіх уведзеныя санкцыі ЕС, ЗША ці Вялікабрытаніі, таксама выдаляюцца з платформы.

    Беларуская лідарка звярнула ўвагу на дамінаванне расійскага і прапагандысцкага кантэнту ў трэндах YouTube, і што незалежныя медыя па нейкіх прычынах у трэнды не трапляюць. Прадстаўніца YouTube паабяцала звярнуць на гэта ўвагу.

    Таксама абмеркавалі магчымасць арганізацыі трэнінгаў для беларускіх медыя і ініцыятываў з удзелам спецыялістаў YouTube.

    Акрамя таго, YouTube прапануе бясплатныя рэкламныя бюджэты для беларускіх грамадзянскіх арганізацыяў і медыя праз партнёрскую арганізацыю TechSoup.

    Апошнія навіны