• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Рэпрэсіі не спыняць наша імкненне да свабоды і справядлівасці»

    10 снежня, 2025

    У Міжнародны дзень правоў чалавека дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў — пра сітуацыю з правамі і свабодамі ў Беларусі, а таксама пра важную ролю тых, хто, нягледзячы на рэпрэсіі, працягвае абараняць праўду і дакументаваць злачынствы рэжыму:

    «У Міжнародны дзень правоў чалавека хачу падкрэсліць: у Беларусі правы чалавека сістэмна парушаюцца і адбываецца дзяржаўны тэрор супраць сваіх грамадзянаў. Тысячы людзей застаюцца ў няволі толькі за тое, што адважыліся быць свабоднымі і сказаць праўду. Сярод іх — праваабаронцы і журналісты, якія абаранялі іншых і цяпер самі пакараныя за сваю працу і прынцыпы.

    Хачу выказаць шчырую падзяку Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) і Алегу Агееву, а таксама камандзе MediaIQ за запуск новага праекта па аналізу ролі беларускай прапаганды і імаверных крымінальных злачынстваў тых, хто сапраўды распальвае варажнечу ў Беларусі. 

    Дакументаванне ролі прапаганды ў рэпрэсіях — важны крок да будучай юрыдычнай адказнасці. Ніводнае злачынства не павінна застацца без рэакцыі. На сёння праектам ужо сабраныя і выкладзены ў публічны доступ 16 кейсаў. І гэта толькі пачатак.

    Беларусы і беларускі ўнутры краіны і за яе межамі працягваюць змагацца, падтрымліваць адно аднаго і будаваць будучыню без страху і рэпрэсіяў».

    Апошнія навіны