• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Пажаданні беларусам і беларускам на 2024 год ад Святланы Ціханоўскай

    30 снежня, 2023

    Падчас інтэрв’ю Еўрарадыё лідарка звярнулася да беларусаў з навагоднімі пажаданнямі:

    «Не хочацца казаць нейкіх банальных рэчаў, накшталт: «здароўя, эмоцый», бо вельмі часта гэта гучыць пуста. Кожнай сямʼі, кожнаму чалавеку зараз не хапае нечага свайго. У кагосьці ёсць моц, каб працягваць, а ў кагосьці няма моцы нават думаць аб тым, што адбываецца ў Беларусі.

    Я хацела б, каб у гэтым годзе вы заглянулі ў глыбіню самога сябе і пабачылі, што там адбываецца. Дзе б вы хацелі, каб была Беларусь у будучыні? Як прыдатак Расіі ў вечным падпарадкаванні? Ці свабоднай і вольнай у Еўропе? Пагаварыце з самім сабой. Падумайце хто вы, для чаго вы, і што вы можаце зрабіць».

    Нагадваем, 31 снежня а 23:50 пачнецца навагодні зварот Святланы Ціханоўскай. Далучайцеся да прагляду!

    Апошнія навіны