Кокус стаў групай амерыканскіх прадстаўнікоў Кангрэсу (Джо Уілсан, Крыс Сміт, Біл Кіцінг, Марсі Каптур), якія будуць працаваць па тэме Беларусі. Гэта першы выпадак у гісторыі Беларусі, калі ЗША аказвае такую падтрымку беларусам.
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на адкрыцці кокуса і падзякавала ЗША за такі высокі ўзровень падтрымкі беларусаў: «Усё адно, рэспубліканец вы ці дэмакрат, супрацоўнік Дзярждэпартамента або кангрэсмен – вы адстойваеце каштоўнасці дэмакратыі. І народ Беларусі змагаецца за гэта кожны дзень. Таму калі мы глядзіце мне ў вочы, вы на самай справе бачыце вочы кожнага палітвязня, кожнага актывіста, кожнага беларуса, які хоча жыць у вольнай краіне. Жыве Беларусь!».
На адкрыцці кокуса ў Літоўскай амбасадзе ў ЗША ў якасці беларускага сімвала быў вывешаны бела-чырвона-белы нацыянальны сцяг.