• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Аляхновіч праводзіць беларуска-расійскую эканамічную канферэнцыю

    09 верасня, 2021

    17 верасня пройдзе беларуска-расійская эканамічная канферэнцыя пра шляхі развіцця Беларусі і Расіі і іх узаемадзеянне. У праграме некалькі панэляў.

    1. Стан эканомікі Беларусі і ўплыў эканамічных санкцый.
    2. Эканамічныя рэформы ў новай Беларусі.
    3. Лёс беларуска-расійскіх эканамічных адносін.

    Адкрые канферэнцыю Святлана Ціханоўская. У анлайн-дыскусіі прымуць удзел:

    – Чальцы эканамічнай каманды Ціханоўскай Алесь Аляхновіч і Яўген Буры, а таксама кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі.

    Расійскія эксперты: прафесар эканомікі Сяргей Гурыеў, навуковы кіраўнік расійскай Экспертнай групы «Еўрапейскі дыялог» Яўген Гантмахер, прафесар эканомікі і экс-міністр эканомікі РФ Андрэй Нячаеў, экс-першы намеснік старшыні кіраўніцтва Цэнтральнага банка Расіі Сяргей Аляксашанка, чалец Расійскай рады па міжнародных справах Уладзіслаў Іназемцаў.

    Беларускія эксперты: эканаміст, прэзідэнт Цэнтра CASE Belarus Серж Наўродскі, акадэмічная дырэктарка Цэнтра BEROC Кацярына Барнукова і старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук, чалец КР і каманды Віктара Бабарыкі Максім Баграцоў.

    З заключным словам выступіць генеральны дырэктар Расійскай рады па міжнародных справах Андрэй Картуноў.

    Больш падрабязнасцяў – на сайце Беларуска-расійскага экспертнага дыялогу.

    Зарэгістравацца як удзельнік або слухач канферэнцыі можна па спасылцы.

    Апошнія навіны