• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі Форуму Каліноўскага

    22 сакавіка, 2021

    Сёння ў Вільні прайшоў Форум Кастуся Каліноўскага, арганізаваны Соймам Літоўскай Рэспублікі ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай. У межах форуму сусветныя палітыкі і эксперты абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і распрацавалі агульную стратэгію таго, як дапамагчы вырашыць гэты крызіс.

    На форуме Святлана Ціханоўская распавяла пра бягучую сітуацыю ў Беларусі, масавыя рэпрэсіі з боку рэжыму і пра электроннае галасаванне за перамовы як мірнае вырашэнне крызісу ў краіне. Ужо больш за 670 000 беларусаў прагаласавалі за перамовы на платформе «Голас». Абраная лідарка падкрэсліла, што беларусы не толькі выступаюць за перамовы, але актыўна аднаўляюць пратэстны рух з пачатку вясны.

    Святлана Ціханоўская заклікала палітыкаў і экспертаў Еўропы, ЗША, Канады і Расіі:

    – спрыяць арганізацыі перамоў з прадстаўнікамі рэжыму пры міжнародным пасярэдніцтве;
    – сфармаваць рознапланавую групу пасярэднікаў для перамоў;
    – настойваць на неадкладным спыненні гвалту з боку сілавікоў і аднаўленні законнасці ў Беларусі, а таксама захаванні правоў чалавека;
    – прыцягнуць да адказнасці тых, хто здзяйсняе злачынствы супраць чалавечнасці;
    – гарантаваць бяспечнае вяртанне дадому тым, хто быў вымушаны бегчы з Беларусі;
    – выказаць салідарнасць з беларусамі 25 сакавіка, у Дзень Волі.

    • Прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ і старшыня Камітэта замежных спраў Літвы Жыгімантас Павілёніс выказалі падтрымку мірнаму вырашэнню крызісу ў Беларусі. Павілёніс заявіў, што перамены ў Беларусі могуць адбыцца ўжо ў гэтым годзе. Але, па яго словах, Захад павінен не толькі абмяркоўваць сітуацыю, але і дзейнічаць.
    • Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Жазэп Барэль падкрэсліў, што ЕС гатовы ўводзіць дадатковыя санкцыі, калі сітуацыя ў Беларусі не зменіцца. Еўропа ўжо пераглядзела падтрымку Беларусі, каб уся дапамога была накіраваная грамадзянскай супольнасці. ЕС выступае за дыялог як спосаб мірнага ўрэгулявання крызісу ў Беларусі.
    • Старшыня ПА АБСЕ Пітэр Баўнэс у межах форуму падкрэсліў, што АБСЕ гатовыя выступіць у якасці назіральнікаў на будучых выбарах і дапамагчы беларусам у выбарчай, канстытуцыянальнай і іншых рэформах.
    • Старшыня Камітэта замежных спраў Еўрапарламента Дэвід Макалістар заявіў, што ЕС сфакусуе сваю дапамогу на барацьбе з беззаконнем, падтрымцы дэмакратыі і арганізацыі дыялогу ў Беларусі для мірнай перадачы ўлады.
    • Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр выказала магутную падтрымку ініцыятывы Ціханоўскай аб галасаванні за перамовы і гатоўнасць АБСЕ да пасрэдніцтва ў гэтым пытанні.
    • Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы Джордж Кент падтрымаў ініцыятыву аб перамовах у Беларусі. Ён заявіў, што менавіта дыялог стане наступным крокам для вырашэння беларускага крызісу, а значыць спынення гвалту і вызвалення палітвязняў.

    Па выніках канферэнцыі палітыкі і эксперты з ЕС, ЗША, АБСЕ:
    – асудзілі парушэнні правоў чалавека і жорсткасць рэжыму ў адносінах да мірных пратэстоўцаў;
    – падтрымалі заклік Святланы Ціханоўскай да мірнага вырашэння крызісу ў Беларусі шляхам перамоў пры міжнародным пасярэдніцтве;
    – заявілі, што новыя свабодныя і справядлівыя выбары павінны адбыцца ў гэтым годзе, пад міжнародным назіраннем. Для гэтага павінны прайсці перамовы, а ААН і АБСЕ варта ўзяць на сябе ініцыятыву па прадастаўленні пляцоўкі для перамоў;
    – заявілі пра планы па стварэнні механізму прыцягнення вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці да адказнасці, у тым ліку, праз міжнародныя суды;
    – заклікалі Швецыю як старшыню АБСЕ ўзяць на сябе вядучую ролю ў садзейнічанні інклюзіўнага дыялогу ў Беларусі і правядзенні новых прэзідэнцкіх выбараў;
    – заклікалі міжнародныя арганізацыі запатрабаваць неадкладнага спынення гвалту, вызвалення ўсіх палітвязняў, бяспечнага вяртання ўсіх беларусаў, вымушаных пакінуць краіну;
    – рэкамендуюць міжнароднай дэмакратычнай супольнасці выкарыстоўваць санкцыі як інструмент ціску на рэжым, яго прадстаўнікі не пагодзяцца на дыялог;
    – заклікалі праводзіць міжнародныя расследаванні парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі пры падтрымцы ААН, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый;
    – заклікалі сусветную супольнасць аказваць падтрымку незалежным медыя, праваабаронцам, грамадзянскай супольнасці, працоўным і малому бізнесу;
    – заявілі пра неабходнасць публікацыі комплекснага плана падтрымкі Беларусі, які забяспечыў бы макраэканамічную падтрымку ў пераходны перыяд пасля правядзення свабодных і справядлівых выбараў;
    – прапанавалі ініцыяваць міжнародную кааліцыю зацікаўленых бакоў, прадстаўнікоў урада, заканадаўцаў і экспертных супольнасцяў для распрацоўкі дарожнай карты па вырашэнні крызісу ў Беларусі;
    – заклікалі Раду Еўропы стварыць пастаянную працоўную групу з прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі і Камітэта міністраў для абароны правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі.

    Апошнія навіны