Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным Рамана Бандарэнкі:
“Раман быў забіты пасобнікамі рэжыму. Ён стаў нявіннай ахвярай бесчалавечнай сістэмы, якая лічыць жыцці людзей выдаткамі ўлады. Усе мы разумеем, што на яго месцы мог апынуцца любы мірны чалавек.
Як і мільёны беларусаў, я спачуваю сям'і Рамана. Мы не даруем гэтага забойства. Мы ўпішам імя Рамана ў гісторыю новай Беларусі як імя героя. І мы працягнем нашу барацьбу, каб вінаватыя панеслі адказнасць за злачынствы і каб у нашай краіне жыццё чалавека было святой каштоўнасцю, а не прадметам садызму над усімі нязгоднымі”.