Святлана Ціханоўскі абвяшчае Народны Трыбунал і амністыю за захоп Лукашэнкі і членаў яго тэрарыстычнай групоўкі.
“Наша краіна канчаткова ператварылася ў месца злачынства. Я заяўляю, што Аляксандр Лукашэнка і ягоныя пасобнікі – тэрарыстычная арганізацыя, якая павінна адказаць за свае злачынствы.
У жніўні мы пераканаліся ў тым, што выбарчая сістэма – гэта проста фікцыя для пакрывання злачынстваў рэжыму. І мы самі вырашылі лічыць нашы галасы. Правасуддзе ў нашай краіне – такая ж фікцыя, і беларусы гатовыя дзейнічаць, каб вярнуць закон.
Я, Святлана Ціханоўская, абвяшчаю Народны Трыбунал і амністыю за захоп Лукашэнкі і членаў яго тэрарыстычнай групоўкі. Калі дзяржаўная судовая сістэма не працуе, мы справімся без яе. Адказаць павінен кожны, хто цынічна парушыў і парушае закон: ад сябраў выбарчых камісій і праўладных назіральнікаў да чыноўнікаў, ідэолагаў і афіцэраў, хто аддаваў і якія выконвалі злачынныя загады. Вы парушылі закон, і вы баіцеся правасуддзя. Але час правасуддзя прыйшоў.
План Народнага Трыбунала:
1. Пачынаем з тых, хто пагражае нашаму праву на пратэст. Нейтралізуем ідэолагаў і пасобнікаў рэжыму, якія арганізоўваюць рэпрэсіі на месцах, пагражаючы звальненнямі, адлічэннямі і турмой. Аб'ядноўваемся, адстойваем калег і паплечнікаў перад тымі, хто спрабуе ціснуць на іх, – і такім чынам спыняем беззаконне на месцах. Гэта рэальна зрабіць у кожнай кампаніі або бальніцы і на кожным прадпрыемстве. Незалежныя прафсаюзы і групы самакіравання — выкажыце салідарнасць!
Паралельна наша міжнародная група ўжо вядзе работу па прызнанні Лукашэнкі і яго пасобнікаў тэрарыстычнай арганізацыяй, а таксама па садзейнічанні судам універсальнай юрысдыкцыі.
2. Збіраем і правяраем доказы злачынстваў рэжыму. Платформы “Зубр” і “Голас” распрацавалі цэнтралізаваную сістэму фіксацыі і пацверджання сведчанняў злачынстваў. Кожны беларус зможа адправіць у яе сведчанні беззаконня. Кожны парушальнік закона, які будзе садзейнічаць зборы доказаў, палегчыць сваю долю ці нават атрымае амністыю.
3. Асобна для супрацоўнікаў сілавых структур мы запусцім праграму “Рапарт”, якая канфідэнцыяльна і бяспечна дасць магчымасць прадаставіць відэа і іншыя сведчанні выканання або ўдзелу ў выкананні злачынных загадаў. Кожны, хто гэта зробіць, пад маю гарантыю можа разлічваць на амністыю альбо змякчэнне крымінальнай адказнасці.
4. На платформе “Голас” мы правядзем працэс Народнага Абвінавачвання па матэрыялах, сабраных праз сістэму фіксацыі і пацверджання сведчанняў злачынстваў. Кожны беларус зможа прагаласаваць за абвінавачванне падазраваных. Мы не выносім прысуд да сумленнага суду, але ўсе людзі, за абвінавачванне якіх прагаласуе народ Беларусі, першымі будуць прыцягнутыя да адказнасці.
5. Пасля падвядзення вынікаў 20 снежня народ Беларусі выйдзе на самы масавы марш з заявай Народнага Абвінавачвання і пакажа ўсяму свету, што справядлівага суда над злачынцамі патрабуе большасць.
6. І пакуль у краіне не адноўлены закон, адзіны механізм прыняцця рашэнняў – голас большасці. Калі большасць галасуе за тое, што гэтыя людзі павінны быць адданыя суду, то па артыкуле 109 КПК РБ кожны грамадзянін мае права захапіць і прымусова даставіць у орган улады асобу, якая затрымана пры здзяйсненні злачынства або спробе схавацца пасля яго здзяйснення. Гэта тычыцца не толькі Аляксандра Лукашэнкі, але і ўсіх, чые злачынствы будуць засведчаны народам. Дапамога ў захопе галоўных злачынцаў будзе ўзнагароджана амністыяй альбо сур'ёзным змякчэннем адказнасці за здзейсненыя раней злачынствы.
У гэтага плана дзве мэты: спыніць беззаконне і паказаць, што баяцца павінны не пратэстуючыя беларусы, а тыя, хто здзяйсняе злачынства супраць іх. Прайшоў час, калі можна проста забіваць людзей з упэўненасцю, што за гэта нічога не будзе. Прайшоў час, калі “не да закона”. З гэтага дня гарант закона – народ Беларусі”.