Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Ініцыятыва ДАР і НКА «Дапамога» акупілі і перадалі 50 турнікетаў для байцоў УСУ.
- У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнем Паўлам Севярынцам (на фота).
- На 50-й сесіі Рады ААН па правах чалавека прайшла анлайн-канферэнцыя аб правах чалавека ў Беларусі.
- Офіс Ціханоўскай правёў сустрэчы з прадстаўнікамі Meta, TikTok і Google. На сустрэчах абмяркоўвалі прасоўванне беларускага кантэнту і беларускіх медыяў, блакіроўку прапаганды і інш.
- Кіраўнік НАК Павел Латушка правёў працоўную сустрэчу з паслом Германіі ў Польшчы Арндтам Фрайтагам фон Ларынгхофенам. Абмяркоўвалі ролю Лукашэнкі ў вайне з Украінай, прызнанне Беларусі акупаванай тэрыторыяй, прадухіленне спробаў абыходу ці адмены санкцыяў.
- Гурт «Петля Пристрастия» правядзе дабрачынны тур з канцэртамі ў падтрымку Украіны. Частка сабраных сродкаў накіруецца на дапамогу ўкраінцам.
- Асноўныя шчыліны па абыходзе санкцый закрытыя, заявіў Франак Вячорка.
#непадпарадкаванне
- Беларусы Чыжоўкі выйшлі падтрымаць палітвязняў, якіх спрабуюць судзіць па справе «Буслы ляцяць».
- Мінчукі распаўсюджваюць паштоўкі з тэкстам супраць рэжыму і супраць вайны.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 13 чэрвеня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 14 чэрвеня: прапаганду непакояць пастаўкі зброі ва Украіну.
#інфармацыйныфронт
- Выйшла новая ўлётка «Протестный Гомель»: у ёй распавядаецца пра рэйкавых партызанаў, бамбардаванне Украіны самалётамі, што ўзлятаюць з беларускіх аэрадромаў і «мабілізацыйныя вучэнні» ў Гомельскай вобласці.
#BelarusWithUkraine