• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ініцыюе стварэнне Сітуацыйна-аналітычнага Цэнтра на базе BYPOL

    26 лютага, 2021

    Сітуацыйна-аналітычны цэнтр будзе выконваць наступныя задачы:

    – стратэгічнае планаванне і распрацоўка тактычных дзеянняў па аднаўленні ў Беларусі законнасці і правапарадку;
    – збор і аналіз аператыўна-значнай інфармацыі, у тым ліку пра пратэстную актыўнасць у Беларусі;
    – каардынацыя дзеянняў актыўных груп, ініцыятыў і арганізацый;
    – кансультаванне і падтрымка аб'яднанняў актывістаў для забеспячэння іх бяспекі;
    – уцягванне і ўзаемадзеянне з дзеючымі супрацоўнікамі праваахоўных органаў і сілавых структураў;
    – нейтралізацыя пагрозаў незалежнасці Беларусі.

    Святлана Ціханоўская: «Праца BYPOL ужо дапамагла беларусам даведацца, што сярод людзей, якія носяць пагоны, дастаткова патрыётаў. Яны, як і ўсе мы, хочуць аднавіць законнасць у нашай краіне. І зараз, калі беларусы нарошчваюць пратэстную актыўнасць, я даручаю BYPOL стварыць Сітуацыйна-аналітычны цэнтр. Яго мэта – скаардынаваць дзеянні актывістаў і павысіць эфектыўнасць нашай барацьбы за свае правы і свабоды. Я веру, што гэты крок дапаможа ўсім нам атрымаць доўгачаканую перамогу».

    Апошнія навіны