Сустрэча прайшла ў Елісейскім палацы. Ізабэль Дзюмон паведаміла, што Макрон у гэты час за мяжой. З Дзюмон, як прадстаўніком прэзідэнта, Ціханоўская абмеркавала нядаўнюю сустрэчу Макрона і Меркель і развіццё сітуацыі ў Беларусі. Як наступныя крокі яны разгледзелі магчымасць медыяцыі замежных краінаў і арганізацыю канферэнцыі высокага ўзроўню на тэму выхаду Беларусі з крызісу.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дарадцай Макрона Ізабэль Дзюмон
18 верасня, 2021