• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • 7 лютага – сусветны Дзень салідарнасці з Беларуссю

    03 лютага, 2021

    Святлана Ціханоўская абвясціла 7 лютага сусветным Днём салідарнасці з Беларуссю і запісала зварот

    Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка распавядае пра Дзень салідарнасці падрабязней: 

    «Па ўсім свеце адбудзецца больш за 60 акцыяў. Мэта дня салідарнасці – вярнуць Беларусь на парадак дня, распавесці гісторыі палітвязняў, спыніць суды і гвалт супраць невінаватых. Вельмі важна, каб людзі, якія цяпер за кратамі ці рызыкуюць штодня, адчувалі падтрымку. Безумоўна, ніхто не вырашыць беларускія праблемы за нас саміх. Але з саюзнікамі перамагаць прасцей».

    Плануюцца: 
    – Акцыі беларускай дыяспары ў Ізраілі, Швецыі, ЗША, Партугаліі, Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Канадзе і іншых краінах.
    – Марафон за Свабоду па ўсім свеце, арганізаваны Фондам спартовай салідарнасці.
    – Кампанія Міжнароднай амністыі за вызваленьне палітвязняў.
    – Конкурсы, стрыт-арт акцыі ў Польшчы.
    – Падсветка будынкаў па ўсім свеце.
    – Акцыя «6 мільёнаў крокаў».
    – Канфэрэнцыі і круглыя сталы у ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі.

    6 лютага плануецца вялікая канферэнцыя да Дня салідарнасці з Беларуссю, арганізаваная «Беларусамі замежжа». У канфэрэнцыі бяруць удзел палітыкі ЗША, Канады, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі, Нарвегіі і Расіі.

    Апошнія навіны