Сёння Святлана Ціханоўская наведвае Эстонію з афіцыйным візітам. У планах на дзень шэраг важных сустрэчаў і выступаў. Ужо адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў Францыі Жанам-Івам Ле Дрыянам, падчас якой абмеркавалі беларускі антываенны рух і падтрымку Украіны, закрыццё транзіту для падсанкцыйных тавараў праз Беларусь, а таксама механізм кантролю за санкцыямі.
