Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
#непадпарадкаванне
- Святары Беларускай Праваслаўнай Царквы выступілі супраць Патрыярха Кірыла.
- Беларускі выкладчык звольніўся з піцерскага ўніверсітэта ў знак пратэсту вайны з Украінай.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі пачала візіт ва Украіну.
- Ціханоўская і Латушка заклікалі кіраўніка МУС Польшчы пашырыць на беларусаў дзеянне закона аб дапамозе ўкраінскім уцекачам.
- Беларусы Нідэрландаў і Бельгіі дапамаглі сабраць сродкі і адправіць ва Украіну машыну хуткай дапамогі.
- Па Мінску сёння ехаў трамвай з надпісам «Не вайне», такі ж плакат размясцілі на магіле нямецкіх салдат у Брэсцкай вобласці.
- Беларусы размясцілі сцяг Украіны каля мінскай нацыянальнай бібліятэкі.
- Група беларусаў у складзе антыаўтарытарнага аддзела кіеўскай вобласці супрацьстаіць расійскім акупантам.
- Беларуская спартсменка Анжаліка Кацюга выставіла свой медаль чэмпіянату свету на дабрачынны аўкцыён у падтрымку ўкраінскіх дзяцей.
- Беларусы Францыі заклікалі французскіх вытворцаў спыніць супрацоўніцтва з Расіяй.
- Лідчане падтрымалі ўкраінскі народ у вайне з Расіяй.
- «Честные люди» апублікавалі відэа, у якім выкрылі тэзы беларускай прапаганды пра вайну з Украінай.
- Беларусы Бельгіі выступілі з акцыяй у падтрымку Украіны.
- Сродкі ад канцэрта BelarusWithUkraine у Тбілісі былі пералічаныя ў фонд Святога Мікалая ў падтрымку ўкраінскім дзецям.
#інфармацыйныфронт
- Выданне New York Times напісала пра беларускі батальён Кастуся Каліноўскага.
- «Честная газета» апублікавала новы выпуск, прысвечаны вайне ва Украіне.
- Павел Латушка ў артыкуле для англійскага выдання «The New European» заклікаў прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за яго дапамогу Крамлю ў вайне з Украінай.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.