Ціханоўская прыняла запрашэнне на сустрэчу ад Олбрайт. Яны сустрэліся і пагаварылі пра тое, што адбываецца ў Беларусі, неабходнасць падтрымліваць медыя і працягваць шлях да свабоднай Беларусі. Святлана Ціханоўская падзякавала Мадлен Олбрайт за яе падтрымку і дасведчанасць пра беларускую сітуацыю: «Я заўсёды кажу, што я не прафесійны палітык, але мне вельмі пашанцавала з настаўнікамі. І зараз Мадлен – адна з іх. Я ўдзячная ёй за гэтую цёплую сустрэчу».
Мадлен Олбрайт увайшла ў гісторыю як першая жанчына на пасадзе дзяржсакратара ЗША. Яна працавала пастаянным прадстаўніком ЗША пры ААН, дарадцам прэзідэнта Біла Клінтана, кіравала праграмай «Жанчыны ў знешняй палітыцы» і запомнілася сваёй дыпламатычнасцю і цвёрдасцю адначасова. Олбрайт заўсёды дзейнічала смела і рашуча там, дзе гэта неабходна, за што яе і празвалі «жалезнай жанчынай».