Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў правёў перамовы з Кангрэсам, Радай нацыянальнай бяспекі, Дзярждэпартаментам ЗША, Агенцтвам па міжнароднаму развіццю.
Што абмяркоўвалі на сустрэчах?
– як абараняць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі на фоне незаконных дзеянняў нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі;
– як нарошчваць палітыка-дыпламатычны і санкцыйны ціск на рэжым праз удасканаленне прынятых і ўвядзенне новых санкцый, у тым ліку, з удзелам ЕС, Вялікабрытаніі і Канады;
– як запусціць новыя напрамкі дзейнасці ў рамках сесіі Генеральнай Асамблеі ААН і ў спецыялізаваных установах сістэмы ААН;
– як павялічыць дапамогу для грамадзянскай супольнасці, СМІ і пацярпелых ад рэпрэсій;
– як заклікаць да ўдзелу Святланы Ціханоўскай і іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі ў Саміце за дэмакратыю, які арганізуецца па ініцыятыве прэзідэнта ЗША;
– як палепшыць парламенцкае супрацоўніцтва, у тым ліку, у рамках кокусаў у Сенаце і ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША з удзелам Святланы Ціханоўскай;
– як можна рэалізоўваць Акт аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі, прыняты ў ЗША.
– якой можа быць дапамога ў распрацоўцы рэформаў для дэмакратычнай Беларусі, у тым ліку, для сістэмы правасуддзя і праваахоўнага сектара, ці могуць праваахоўнікі Беларусі браць удзел ў трэніровачных праграмах;
– як ажыццяўляць барацьбу з карупцыяй рэжыму.
Усе далейшыя візіты і перамовы прадстаўнікоў Беларусі з ЗША сталі магчымымі пасля афіцыйнага візіту Святланы Ціханоўскай і з'яўляюцца працягам працы і падтрымкі ЗША народа Беларусі.