31 сакавіка, у 13:30 (па беларускім часе) Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай, Оксфардская абсерваторыя па Беларусі і Цэнтар ZOiS (Берлін) пры падтрымцы праекта GCRF COMPASS правядуць вэбінар, дзе абмяркуюць фактычны ўдзел Беларусі ў вайне на баку Расеі.
Дакладчыкі:
- Алена Карасцялёва – дырэктарка Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця (з красавіка 2022 года) Уорвіцкага ўніверсітэта
- Франак Вячорка – дарадца Святланы Ціханоўскай.
- Віціс Юрконіс – дырэктар арганізацыі Freedom House (Вільнюс).
Мадэратарка:
- Гвендалін Сасэ – дырэктарка ZOiS і прафесар параўнальнага вывучэння дэмакратыі і аўтарытарызму, кафедра сацыяльных навук Універсітэта Гумбальта ў Берліне.
Дыскусія адбудзецца ў aнлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, рэгіструйцеся па спасылцы. Сінхронны пераклад на беларускую будзе даступны толькі ў Zoom.