17 верасня прафесар эканомікі і палітычных навук Сяргей Гурыеў разам з Ціханоўскай прыняў удзел у Беларуска-расійскім экспертным дыялогу – канферэнцыі, арганізаванай камандай Алеся Аляхновіча. Пасля гэтага Ціханоўская і Гурыеў сустрэліся ва ўніверсітэце Science Po, дзе беларуская лідарка выступіла перад поўнай залай студэнтаў з 90 краін.
Пасля выступаў Гурыеў і Ціханоўская правялі нефармальную гутарку, абмеркаваўшы праекты рэформаў каманды Офіса, план ЕС для дэмакратычнай Беларусі і працу з міжнароднымі арганізацыямі (Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскі інвестыцыйны банк).
Ціханоўская пагадзілася з тэзісам Гурыева пра тое, што ў рэжыма няма пазітыўнай прапановы і ён нічога не можа прапанаваць беларусам: «Цяпер мы павінны паказаць беларусам альтэрнатыву і візуалізаваць тую дапамогу, якую распрацоўваем з нашымі партнёрамі. Таму нам патрэбныя і праграмы падтрымкі, і прафесійная экспертыза на пераходны перыяд».