Ціханоўская: «9 жніўня – дзень, калі мы ўсе зрабілі свой выбар. Гэта дзень, калі мы зрабілі выбар паміж дзяржавай, у якой квітнеюць хлусня, гвалт і беззаконне, і Беларуссю, у якой хочацца жыць. І гэты выбар мы адстойваем да гэтага часу.
Рэжым хацеў бы сцерці гэты дзень з памяці ўсіх беларусаў. Калі б гэта было ў іх сілах, яны б памянялі каляндар – і пасля 8-га жніўня ў ім ішло б 10-га.
Але мы не забудземся. Мы не даруем і працягнем нагадваць.
Што можа зрабіць кожны беларус 9 жніўня 2021-га?
- Раздрукуйце сумленныя пратаколы з выбарчых участкаў, размясціце іх у сваіх дварах, пад'ездах, вуліцах.
- Расклейвайце ўлёткі, пакідайце на бачных месцах налепкі, малюйце графіці.
- Нагадайце тым, хто хоча забыцца, што год таму беларусы зрабілі свой выбар – мы з вамі выбралі жыць у вольнай Беларусі».
#БеларусьСделалаВыбор