• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Вынікі сустрэчы Святланы Ціханоўскай з амбасадаркай ЗША Джулі Фішэр

    05 лютага, 2021

    Вынікі сустрэчы з Джулі Фішэр

    Джулі Фішэр наведвае Вільнюс. 4 лютага яна правяла сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, а таксама аддзелам міжнародных адносінаў Офісу Ціханоўскай. 5 лютага Амбасадарка ЗША правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай. Гэта першая замежная паездка новага Амбасадара ЗША.

    Святлана ЦІханоўская павінашавала амбасадарку з прызначэннем і падзякавала за дапамогу, якую ЗША аказваюць беларусам. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся двухбаковыя адносіны паміж ЗША і Беларуссю, а таксама магчымыя варыянты вырашэння палітычнага крызісу.

    Што абмяркоўвалі Святлана Ціханоўская і Амбасадарка ЗША:

    – Як спыніць гвалт і дабіцца вызвалення палітвязняў. Ціханоўская распавяла пра справы Няронскага, Спірына, Чульцовай і Андрэевай і заклікала ЗША прыняць неадкладныя захады для вызвалення зняволеных. Яна падкрэсліла, што вызваленне і рэабілітацыя усіх палітвязняў з’яўляецца неабходнай умовай для пачатку дыялогу, а гандаль палітвязнямі недапушчальны.

    – Як зрабіць выкананне Акта аб дэмакратыі ў Беларусі і Маскоўскага Мэханізму АБСЭ больш эфектыўным. Ціханоўская звярнула ўвагу на неабходнасць кропкавых санкцыяў супраць кампаній, арганізацый і кашалькоў Лукашэнкі. Паводле Ціханоўскай, ЗША павінны працаваць у звязцы з Вялікабрытаніяй, Еўрасаюзам і Канадай.

    – Як ЗША маглі б падтрымаць незалежныя СМІ, сем’і рэпрэсаваных, мясцовыя ініцыятывы і праекты грамадзянскай супольнасці.

    – Падтрымка ЗША прыватнага бізнэсу, які пацярпеў у выніку рэпрэсій уладаў. Доўгатэрміновая праграма эканамічнай падтрымкі Беларусі.

    – Афіцыйны візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША і праграму сустрэчаў. 

    Апошнія навіны