• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуськалій адрэагаваў на тэлефанаванне Ціханоўскай і Yara

    21 студзеня, 2021

    20 студзеня Святлана Ціханоўская і прэзідэнт нарвежскай кампаніі Yara Свейн Торы Холзетэр правялі анлайн-сустрэчу. Яны абмеркавалі сітуацыю на Беларуськаліі. У тэлефанаванні таксама ўдзельнічалі нарвежскі амбасадар у Літве і Беларусі Оле Тэр'е Хорпестад, прадстаўніца Беларускага незалежнага прафсаюзу Лізавета Мярляк, прадстаўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, чалец страйкаму Беларуськалія Віталь Дзядзюк, прадстаўнік НАУ Анатоль Котаў, а таксама прадстаўнік беларускай дыяспары ў Нарвегіі.

    Святлана Ціханоўская нагадала, што Yara прапаноўвала пераглядзець кантракт з Беларуськаліем, калі рэпрэсіі на прадпрыемстве будуць працягвацца. Вельмі важна, каб Yara казала пра тое, якія ўмовы выстаўляе Беларуськалію, калі не спыняцца рэпрэсіі. «Усе бакі дадзенай сустрэчы могуць прапанаваць канкрэтныя крокі па вырашэнні сітуацыі на Беларуськаліі. Давайце працаваць разам, таму што менавіта так мы зможам знайсці найлепшае рашэнне», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

    Yara падкрэсліла, што для іх важнае пытанне захавання правоў працоўных. Торы Холзетэр сказаў, што кампанія будзе адстойваць этычныя прынцыпы вядзення бізнесу і працягваць заступацца за працоўных Беларуськалія.

    Пасля тэлеванавання ўвечары таго ж дня Беларуськалій апублікаваў афіцыйны прэс-рэліз, у якім зазначыў, што гатовы прыняць спецыялістаў Yara для маніторынгу працы і здымае з працаўнікоў дысцыплінарныя спагнанні, а тыя, каго звольнілі раней, могуць быць прынятыя назад. Офіс Святланы Ціханоўскай і Yara будуць сачыць за сітуацыяй на Беларуськаліі, каб словы кампаніі пацвердзіліся дзеяннямі.

    Апошнія навіны