• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • З кім з лідараў краін ужо правяла перамовы Святлана Ціханоўская?

    12 сакавіка, 2021

    З верасня 2020 года Святлана Ціханоўская з працоўным візітам наведала 15 краін і правяла перамовы з 24 прадстаўнікамі ўрадаў розных дзяржаў свету.

    Еўрапейскі саюз: старшыня Еўрапарламента Давід Сасолі, віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Хэйдзі Хаўтала, вярхоўны прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль, віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі Вера Юрава, генеральная сакратарка дыпламатычнай службы ЕС Хельга Шмід (на момант сустрэчы), камісар ЕС па палітыцы суседства і пашырэнні Олівер Вархелі.

    Аўстрыя: канцлер Себасцьян Курц, міністр замежных спраў Аляксандр Шаленберг.

    Бельгія: прэм'ер-міністр Аляксандр дэ Краа.

    Балгарыя: міністарка замежных спраў Кацярына Захарыева.

    Вялікабрытанія: міністр замежных спраў Дамінік Рааб, дзяржаўная міністарка па еўрапейскім суседстве Вэндзі Мортан.

    Германія: канцлерка Ангела Меркель, федэральны прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер, міністр замежных спраў Хайка Маас.

    Грэцыя: міністр замежных спраў Нікас Дэндзіас.

    Данія: прэм'ер-міністр Мэтэ Фрэдэрыксэн, міністр замежных спраў Епэ Кофад.

    Ірландыя: прэм'ер-міністр Мікал Марцін, міністр па справах Еўропы Томас Бірн.

    Іспанія: прэм'ер-міністр Пэдра Санчэс, міністарка замежных спраў Аранча Гансалес Лая.

    Канада: міністр замежных спраў Марк Гарно, міністр замежных спраў Франсуа-Філіп Шампань (на момант сустрэчы).

    Латвія: прэзідэнт Эгілс Левіц, прэм'ер-міністр Крыш'яніс Карыньш, міністр замежных спраў Эдгарс Рынкевічс.

    Літва: прэзідэнт Гітанас Наўседа, прэм'ер-міністарка Інгрыда Шыманітэ, прэм'ер-міністр Саўлюс Скверняліс (на момант сустрэчы), міністр замежных спраў Габрыелюс Ландсбергіс, міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус (на момант сустрэчы).

    Нарвегія: прэм'ер-міністарка Эрна Солберг, міністарка замежных спраў Іне Мары Эрыксан Сёрэйдэ.

    Нідэрланды: прэм'ер-міністр Марк Рутэ, міністр замежных спраў Стэфан Блок.

    Польшча: прэм'ер-міністр Матэўш Маравецкі, міністр замежных спраў Збігнеў Раў, міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч (на момант сустрэчы).

    Партугалія: прэм'ер-міністр Антоніў Кошта, міністр замежных спраў Аўгушту Сантуш Сілва.

    Славакія: прэзідэнтка Зузана Чапутава, прэм'ер-міністр Ігар Матовіч, міністр замежных спраў Іван Корчак.

    Славенія: міністр замежных спраў Анжэ Логар.

    ЗША: намеснік дзяржсакратара Стывен Біган, дарадца Дзярждэпартамента Дэрэк Шоле, намеснік памочніка сакратара Бюро па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Дзярждэпартамента Джордж Кент.

    Украіна: міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба.

    Фінляндыя: прэзідэнт Саўлі Ніінісцё, прэм'ер-міністарка Санна Марын, міністр замежных спраў Пека Хаавіста.

    Францыя: прэзідэнт Эмануэль Макрон, дзяржаўны сакратар па еўрапейскіх справах Клеман Бон, міністр-замежных спраў Жан-Іў Ле Дрыян.

    Чэхія: міністр замежных спраў Томаш Петржычак.

    Швецыя: прэм'ер-міністр Стэфан Лёвен, міністарка замежных спраў Анн Ліндэ.

    Швейцарыя: прэзідэнт Нацыянальнай рады Андрэас Эбі, прэзідэнтка Нацыянальнай рады Ізабэль Морэ (на момант сустрэчы).

    Эстонія: прэзідэнтка Керсці Кальюлайд, прэм'ер-міністр Юры Ратас (на момант сустрэчы), міністарка замежных спраў Эва-Марыя Ліймец, міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу (на момант сустрэчы).

    Апошнія навіны