• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам, спікерам і лідарамі партый: вынікі другога дня працоўнага візіту ў Славенію

    04 мая, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Славеніі Борутам Пахорам, са спікерам парламента – прэзідэнтам Нацыянальнай асамблеі Ігарам Зорчычам, а таксама кіраўнікамі асноўных палітычных партый Славеніі.

    На сустрэчах:

    – Абмеркавалі будучыню старшынства Славеніі ў Еўрасаюзе. Ціханоўская заклікала Славенію паставіць Беларусь у прыярытэт шасцімесячнага старшынства краіны ў радзе ЕС, падтрымаць максімальны ціск на рэжым з мэтай спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітзняволеных;

    – Абмеркавалі неабходнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі на ўзроўні ЕС, а таксама развіццё двухбаковых адносін паміж Славеніяй і Беларуссю;

    – Святлана Ціханоўская заклікала падтрымаць незалежныя СМІ Беларусі, пісаць лісты палітвязням, а славенскіх дэпутатаў – узяць патранаж над палітвязнямі. Таксама Ціханоўская падкрэсліла важнасць працы з беларускай дыяспарай у Славеніі.

    – Беларуская лідарка звярнула ўвагу на супрацоўніцтва некаторых славенскіх кампаній з рэжымам і звязанымі з ім кашалькамі, што працягваецца. Яна заклікала кампаніі ўстрымацца ад супрацоўніцтва з дзяржпрадпрыемствамі, на якіх парушаюцца працоўныя правы і якія падпадаюць пад заходнія санкцыі.

    – Ціханоўская заклікала спікера парламента Зорчыча і дэпутацкія фракцыі стварыць парламенцкую групу сяброў Беларусі, каб тэма Беларусі гучала кожны тыдзень, асабліва, падчас старшынства Славеніі ў ЕС.

    – Прэзідэнт Пахор і славенскія дэпутаты падчас сустрэч пыталіся пра сітуацыю ў беларускіх турмах, факты гвалту, пра тое, якім чынам збіраюцца доказы злачынстваў рэжыму, пра чыноўнікаў і сілавікоў. Таксама палітыкі цікавіліся сітуацыяй з беларускай мовай і важнасцю падтрымкі нацыянальнай ідэнтычнасці ў Беларусі.

    «Я ўражаная, колькі сяброў у беларусаў у Славеніі. Я спадзяюся, Славенія зробіць беларускае пытанне прыярытэтам падчас старшынства ў ЕС. І я ўпэўненая, што беларусы і славенцы будуць сябраваць, супрацоўнічаць як народы вольных краінаў – пасля перамен у Беларусі», – заявіла Ціханоўская.

    Апошнія навіны