«Беларусы не могуць быць у бяспецы нават за мяжой, пакуль ёсць тыя, хто спрабуе помсціць ім і хаваць праўду, пазбаўляючыся ад сведак. Віталь Шышоў дапамагаў беларусам – і яго знайшлі павешаным, як калісьці Мікіту Крыўцова. Але гэта адбылося на тэрыторыі іншай краіны. Як і захоп закладнікаў адбыўся на борце самалёта іншай краіны. Як і спроба прымусова вывезці нелаяльную спартсменку ў Беларусь з тэрыторыі іншай краіны.
Я выказваю спачуванні родным і блізкім Віталя Шышова. І дзякую Украіне за адкрыццё крымінальнай справы і гатоўнасць дастукацца да праўды».