• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах

    16 снежня, 2020

    Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з Жазэпам Барэлем, вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза ў замежных справах. Яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і пытанні дапамогі з боку ЕС, неабходнай для грамадзянскай супольнасці. Святлана распавяла пра тое, што рэжым будуе жалезную заслону і вяртае краіну ў часы сталінізму, максімальна ізалюючы народ ад астатняга свету. Яна падкрэсліла, як важна, каб Еўропа была адкрытая і празрыстая ў сваіх дзеяннях, паказвала тыя крокі, што прадпрымае, каб беларусы бачылі і адчувалі падтрымку ЕС.

    Таксама яны абмеркавалі новы пакет санкцый, прыняты ў ЕС, і планаваныя 4-ы і 5-ы пакеты санкцый, у якія можна ўключыць больш кампаній, у тым ліку дзяржаўных прадпрыемстваў, што рэпрэсуюць рабочых.

    Ціханоўская і Барэль абмеркавалі і магчымасць завядзення крымінальных спраў у розных краінах ЕС паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі, каб змусіць да адказнасці АМАП, ГУБАЗіК і ўсіх вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці.

    Барэль цікавіўся сітуацыяй з палітычнымі вязнямі ў Беларусі і магчымымі шляхамі іх вызвалення, лёсам Сяргея Ціханоўскага. Ён таксама абмеркаваў з Ціханоўскай тое, як Расія ўплывае на сітуацыю і ці дапамагае Лукашэнку. Святлана падкрэсліла, што незалежнасць і суверэнітэт – галоўныя каштоўнасці для беларусаў, якія штодня выходзяць на мірныя пратэсты.

    Барэль добра інфармаваны пра ўсё, што адбываецца ў Беларусі і заявіў, што гэтае пытанне знаходзіцца ў штодзённай нарадзе ЕС, бо для еўрапейцаў важна, каб Беларусь стала свабоднай дэмакратычнай краінай.

    Апошнія навіны