ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ. 21 траўня адбыўся міжнародны Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Яго абвясцілі беларускія праваабаронцы і падтрымала Святлана Ціханоўская. Мэта акцыі – звярнуць увагу да катастрафічнай сітуацыі з палітвязнямі і дабіцца іх вызвалення. Актыўнасці з нагоды дня салідарнасці адбыліся больш чым у 30 краінах свету, нават у самой Беларусі. Уплывовыя палітыкі, міністры, прэзідэнты заклікалі рэжым Лукашэнкі да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, у тым ліку дзяржсакратар ЗША, генсек Рады Еўропы, прэзідэнтка Еўрапарламента. Святлана Ціханоўская падзякавала ўсім, хто ўзяў удзел у Дні салідарнасці, а таксама звярнула ўвагу на тое, што палітвязняў трымаюць у поўнай ізаляцыі ўжо некалькі тыдняў.
ДАПАМОГА ПАЛІТВЯЗНЯМ. Каманда Офіса падрыхтавала карткі, дзе адказала на пытанні: дзе знайсці кантакты фондаў, куды пойдуць грошы, як менавіта праекты дапамагаюць палітвязням і іх сем'ям.
САМІТ РАДЫ ЕЎРОПЫ. 15 траўня Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Саміце Рады Еўропы ў Рэйк’явіку, дзе выступіла на паседжанні кіроўнага камітэта ПАРЕ, а таксама ўзяла ўдзел у паседжаннях непасрэдна самога саміту. Удзел у саміце бралі лідары 46 краінаў. Падчас саміту беларуская лідарка сустракалася з генеральным сакратаром Рады Еўропы, прэзідэнтам ПАРЕ, прэм’ерам Партугаліі і іншымі лідарамі дзяржаваў. Вынікі першага дня саміту Рады Еўропы тут, вынікі другога дня – па спасылцы. Удзельнікі саміту прынялі выніковую дэкларацыю, у якой гаворыцца пра працяг супрацы з дэмакратычнай Беларуссю, а таксама саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў выкраданні ўкраінскіх дзяцей. Ціханоўская заявіла, што гэтым самітам Беларусь пачынае свой шлях па ўступе Беларусі ў Раду Еўропы.
Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала дэкларацыю Рады Еўропы, прынятую 17 траўня: «Рада Еўропы прызнала факт незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Гэта стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням і прадуктыўнай працы дэмакратычных сілаў Беларусі. Спадзяемся, што гэты крок у будучыні стане падставай для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці».
ПАРЛАМЕНЦКАЯ АСАМБЛЕЯ НАТА. 21 траўня Ціханоўская выступіла перад Парламенцкай асамблеяй НАТА ў Люксембургу – гэта дэпутаты парламентаў краінцаў-чальцоў альянсу. Свой выступ яна прысвяціла сітуацыі з палітвязнямі, рызыцы размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі, прыцягненню рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне. Яна таксама сустрэлася з дэлегацыямі Італіі, Вялікабрытаніі, Канады, Партугаліі, прэзідэнткай парламенцкай асамблеі.
ВІЗІТ У ДАНІЮ. 15 траўня Святлана Ціханоўская выступіла ў Капенгагенскім Саміце дэмакратыі. Яна падняла тэму магчымага размяшчэння ядзернай зброі ў Беларсі, крытычнай сітуацыі з палітвязнямі, прыцягнення рэжыму да адказнасці праз міжнародныя суды. Цягам кароткага візіту Ціханоўская наведала парламент Даніі, дзе сустрэлася са спікерам дацкага Парламента Сёрэнам Гадэ і дэпутатамі, якія працуюць па Беларусі.
ЭСТОНІЯ. Эстонія зняла некаторыя візавыя абмежаванні для беларусаў, у прыватнасці студэнтаў і лекараў. Гэта стала магчымым дзякуючы шчыльнай супрацы з эстонскім урадам.
ГРУПЫ СЯБРОЎ БЕЛАРУСІ. Беларуская дэлегацыя, у тым ліку дарадца па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька і ўпаўнаважны Святланы Ціханоўскай у Эстоніі Віталі Малчанаў, удзельнічала ў мерапрыемствах Балтыйскай Асамблеі ў Таліне. Вынікі перамоваў распавёў дарадца Ціханоўскай па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька: «Групы «За дэмакратычную Беларусь» павінны з'явіцца ў Эстоніі і Латвіі».
МАГЧЫМАСЦІ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ. Выйшаў новы выпуск дайджэсту «Асвета», дзе сабраныя міжнародныя магчымасці для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў.
ПАМЯЦІ ГЕРОЯЎ. 15 траўня быў роўна год, як загінуў камандзір роты палка Каліноўскага Павел «Волат» Суслаў. Святлана Ціханоўская пракаментавала: «Мы павінны памятаць і шанаваць нашых герояў. Мне цяжка ўявіць увесь боль страты, які адчувае Наталля – маці Паўла. Гераічная жанчына, якая пасля смерці сына далучылася да палка Каліноўскага і працягвае яго справу. Мы не можам вярнуць ёй сына, але мы можам дапамагчы Украіне скончыць гэтую вайну перамогай, а потым вызваліць нашую Беларусь». 16 траўня дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі выступіў ад імя Офіса на вечары памяці Паўла Суслава, які праходзіў у Вільні.
ПРАЦА З ВАЛАНЦЁРАМІ І НДА. Валанцёры Офіса далучыліся да Дня салідарнасці з палітвязнямі і апублікавалі карткі з гісторыямі палітзняволеных валанцёраў. Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з беларускімі НДА і ініцыятывамі. Адбылася каардынацыйная сустрэча з Народнымі амбасадамі.
МЕДЫЯ. Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв'ю Zerkalo_io, дзе распавяла пра праект пашпарта новай Беларусі, палітвязняў, адносіны з палком Каліноўскага і Украінай. Таксама яна дала інтэрв’ю Newsweek (Вялікабрытанія), DR (Данія), Yahoo.news (Міжнароднае), Дождь (Расія), Denik N (Чэхія), Berlingske (Данія).