• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская прыбыла ў Рэйк’явік для ўдзелу ў саміце Рады Еўропы 16-17 траўня

    16 мая, 2023

    Беларусь не з’яўляецца чальцом гэтай арганізацыі, але кіраўніцтва Рады Еўропы вырашыла зрабіць выключэнне і запрасіць Ціханоўскую як адмысловую госцю.

    Многія называюць гэта галоўнай сустрэчай Рады Еўропы дзесяцігоддзя. Апошні саміт адбываўся ў 2005 годзе ў Варшаве. Плануецца ўдзел кіраўнікоў ці прадстаўнікоў 46 дзяржаваў, у тым ліку Эмануэля Макрона, Олафа Шольца, Рышы Сунака, Уладзіміра Зяленскага, кіраўнікоў Еўрасаюза Шарля Мішэля і Урсулы фон дэр Ляен. Святлана Ціханоўская будзе ўдзельнічаць у асноўных мерапрыемствах саміта. Саміт працягнецца два дні, падчас яго запланаваны шэраг сустрэчаў.

    Ціханоўская будзе ўздымаць пытанні ўступу Беларусі ў Раду Еўропу, як толькі з'явіцца такая магчымасць, пашырэння працы Кантактнай групы паміж Радай Еўропы і дэмакратычнай Беларуссю, падтрымкі рэпрэсаваных і беларускіх уцекачоў, шляхоў стрымлівання Расіі ад паглынання Беларусі, і ролі Рады Еўропы ў гэтым.


    На фота: Святлана Ціханоўская і кіраўніцтва Рады Еўропы, лідары нацыянальных дэлегацыяў у ПАРЕ, генсек Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч-Бурыч, прэзыдэнт ПАРЕ Тайні Кокс, прэм’ерка Ісландыі Катрын Якабсдаўцір
    Апошнія навіны