• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Праект пашпарта новай Беларусі, палітвязняў, адносіны з палком Каліноўскага і Украінай. Вялікае інтэрв’ю Святланы Ціханоўякай для Zerkalo_io

    17 мая, 2023

    – Да якіх сцэнароў рыхтуюцца дэмакратычныя сілы?

    «Ці захопяць уладу сілавікі? Магчыма. Можа быць, там расійскія прыйдуць і захопяць уладу. Але толькі ад беларусаў будзе залежаць, як мы на гэта адрэагуем. Ціханоўская адна не зможа ўсё зрабіць. Кожны для сябе павінен будзе прыняць рашэнне: нясе ён адказнасць за сваю краіну, за будучыню ці не. Гатовы ён абараняць свае інтарэсы, а не проста схіліць галаву перад такой вось акупацыяй расійскай ці акупацыяй мілітарнай лукашэнкаўскай?

    У гэты момант я гатовая падымаць слухаўку і гаварыць з усімі, хто гатовы браць адказнасць. Я звяжуся з міжнароднымі партнёрамі і арганізацыямі, каб знайсці варыянты, як не дапусціць умяшання Расіі. Мы створым адзіны штаб дэмакратычных сілаў, каб дзейнічаць разам».

    – Адносіны з Украінай

    «Цяпер Украіна ўсё адно кіруецца нацыянальнымі інтарэсамі. Мы робім тое, што мы можам. Але Украіна, паверце мне, хоча, каб Беларусь была дэмакратычнай. Калі яны атрымаюць перамогу, я ўпэўненая, што ніхто з Лукашэнкам размаўляць не будзе. Бо ён паказаў сябе як здраднік не толькі беларусаў, але і ўкраінцаў».

    – Санкцыі

    «Мая задача, каб санкцыі білі па рэжыме, а не па людзях. Таму я ўсюды лабірую дапамогу беларусам, выдачу візаў. Нашая мэта – ізаляваць рэжым, з аднаго боку, і дапамагаць беларусам, з іншага».

    Святлана Ціханоўская ў вялікім інтэрв'ю Zerkalo_io распавяла пра гэта, а таксама пра праект пашпарта новай Беларусі, палітвязняў, адносіны з палком Каліноўскага, Украінай, еўрапейскімі палітыкамі і беларускімі дэмсіламі.

    Апошнія навіны