• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская ў Капенгагене выступіла на тэму ядзернай зброі ў Беларусі

    15 мая, 2023

    Сёння Святлана Ціханоўская наведала Капенгагенскі Саміт дэмакратыі, дзе выступіла на галоўнай пляцоўцы на тэму сітуацыі ў Беларусі і геапалітычных рызыкаў размяшчэння ядзернай зброі, а таксама сітуацыі з палітвязнямі.

    Яна заклікала свет да рашучасці ў супрацьстаянні размяшчэнню ядзернай зброі і выпрацоўцы стратэгіі вырашэння беларускага крызісу. Святлана Ціханоўская абазначыла, што лёс Беларусі і Украіны цесна звязаны, бо абедзве краіны змагаюцца за свабоду і незалежнасць, таму патрабуюць падтрымкі свету

    На палях cаміта Святлана Ціханоўская сустрэлася з сустрэлася з арганізатарам Саміта Андэрсам Расмусанам, былой прэм’ер-міністаркай Ліз Трас, спікерам дацкага Парламента Сёрэнам Гадэ. Абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі і магчымасць стажыровак для беларусаў. Ціханоўская заклікала далучыцца да Дня салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня.

    Апошнія навіны