• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Сёння ў Беларусі адзначаецца дзень медыцынскага працаўніка»

    18 чэрвеня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сёння ў Беларусі адзначаецца дзень медыцынскага працаўніка. І гэта тыя самыя людзі, якія тры гады таму, не маючы практычна ніякіх сродкаў аховы, лячылі беларусаў ад каранавіруса. У той самы час, калі дзяржава адмаўляла пандэмію, яны працягвалі ратаваць чалавечыя жыцці. Без сну. Без абсталявання. Без узнагароды.

    Дзяржава ўвесь час кажа пра тое, як шануе медыкаў, але мы бачым, як моцна словы адрозніваюцца ад справы. У краіне рэкордна мінімальная колькасць бальніцаў і недахоп спецыялістаў. Пры гэтым заробкі ў медыцынскіх працаўнікоў значна ніжэйшыя за заробкі сілавікоў. І замест таго, каб павысіць заробкі і аднавіць прэстыж прафесіі, рэжым здымае прапагандысцкія фільмы пра лекараў. Нібы такімі фільмамі можна вырашыць усе праблемы.

    Але нават у такіх умовах у прафесіі застаюцца тысячы высакакласных адмыслоўцаў, якія ведаюць кошт чалавечага жыцця. Бо без іх проста не будзе каму паставіць правільны дыягназ маленькаму дзіцяці, правесці складаную аперацыю або вылечыць пенсіянерку. Таму сёння я хачу яшчэ раз сказаць дзякуй усім медыцынскім працаўнікам, якія не проста працуюць, а паказваюць самы сапраўдны гераізм у такіх умовах. Дзякуй вам за вашую працу!»

    Апошнія навіны