Падчас працоўнага візіту ў Лондане Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі Дамінікам Раабам.
На сустрэчы абмеркавалі:
– Сітуацыю з палітвязнямі, інцыдэнт з Ціманоўскай, смерць актывіста Шышова ва Украіне.
– Падтрымку НДА, якія былі вымушаныя рэлакавацца, запуск беларускай службы BBC або павелічэнне колькасці кантэнту пра Беларусь на ВВС.
– Неабходнасць закрыць шчыліны ў санкцыях.
– Спосабы падняць беларускае пытанне ў міжнародных арганізацыях, уключаючы G7 і G20, правесці асобныя пасяджэнні Рады бяспекі ААН па формуле Арыі на тэму Беларусі.
– Правядзенне канферэнцыі на высокім узроўні, якая магла б стаць пачаткам вырашэння беларускага крызісу.
– Неабходнасць узаемадзеяння Вялікабрытаніі з краінамі ЕС, ЗША, Канадай і Украінай у ціску на рэжым.
Ціханоўская: «27 гадоў беларуская дыпламатыя была замарожаная, але цяпер мы абнаўляем разбураныя сувязі. Я ўпэўненая, нашая сустрэча – гэта толькі пачатак сумеснай працы Беларусі і Вялікабрытаніі».