• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Пазіцыя Офіса Святланы Ціханоўскай – пра наступствы любых дзеянняў супраць суверэнітэту Беларусі

    20 лютага, 2022

    Нягледзячы на ​​ўсе запэўненні рэжыму, пасля 20 лютага расійскія войскі не будуць выведзеныя з Беларусі. Гэта значыць, што беларусаў увесь гэты час падманвалі, а Лукашэнка страціў самастойнасць у прыняцці рашэнняў. Бо з-за яго Беларусь губляе суб'ектнасць, а беларусы – кантроль над уласнай краінай.

    Знаходжанне на нашай тэрыторыі расійскіх войскаў парушае нашую Канстытуцыю, міжнароднае права, ставіць пад пагрозу бяспеку кожнага беларуса і цэлага рэгіёна. Беларусь уцягваюць у чужую вайну і ператвараюць у краіну-агрэсара. Лукашэнка расплачваецца за падтрымку Крамля суверэнітэтам – і цяпер мы бачым наступствы.

    Гэта разумеюць і гэтаму супрацьстаяць беларусы і дэмакратычныя сілы, якія прадстаўляюць народ. Але зараз гэта пачынаюць разумець нават прыхільнікі рэжыму. Гэта разумеюць і афіцэры беларускага войска, якія хочуць абараняць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі. Яны прысягалі служыць народу Беларусі, а не падпарадкоўвацца чужым генералам ці чалавеку, які страціў легітымнасць і не мае права аддаваць ім загады.

    Мы патрабуем неадкладнага вываду расійскіх войскаў з нашай тэрыторыі. Мы будзем дамагацца, каб гэтае пытанне было вынесенае на разгляд Рады Бяспекі ААН. Мы ўжо накіравалі лісты ў краіны ЕС з прапановамі новых моцных санкцый, якія б'юць па рэжыме, а не па людзях. Мы правядзем кансультацыі з суседзямі, Еўрапейскім саюзам, ЗША і Вялікабрытаніяй. Якім бы ні быў кожны наступны крок Лукашэнкі супраць беларускага суверэнітэту, ён прывядзе да самых сур'ёзных наступстваў.

    Апошнія навіны