– Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай сабраў больш за 650 000 сумарных праглядаў толькі ў афіцыйных каналах. Дадаткова ён трансляваўся на каналах медыяў.
– Святлана Ціханоўская накіравала навагоднія віншаванні лідарам 35 дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў, якія падтрымлівалі Беларусь у 2022, і заклікала заставацца з беларусамі ў 2023.
– Святлана Ціханоўская наведала нунцыятуру ў Вільні і пакінула запіс у жалобнай кнізе з нагоды смерці Папы Бенедыкта XVI.
– Офіс Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага Кабінету правялі відэасустрэчы. Абмеркавалі кампанію па недапушчэнні ўдзелу беларускіх войск у вайне супраць Украіны. Распрацоўваецца супольная стратэгія дэмакратычных сілаў на транзітны перыяд.
– Офіс Святланы Ціханоўскай звярнуўся да міжнародных арганізацыяў з заклікам падтрымаць асуджаных прафсаюзных лідараў і вясноўцаў і патрабаваць іх вызвалення. Выйшаў шэраг заяваў ад прафсаюзных арганізацыяў, Рады па правах чалавека ААН, нацыянальных урадаў.
– Дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр дала ацэнку новым законам аб грамадзянскай супольнасці, распрацаваных рэжымам Лукашэнкі. Прапанаваныя «законы» істотна абмяжоўваюць удзел грамадзян і незалежных прафсаюзаў у сваёй дзейнасці. Аналіз быў перададзены замежным дыпламатам.
– Валанцёры Офіса падрыхтавалі карткі, дзе распавялі, што можа зрабіць кожны беларус і беларуска для дапамогі дэмакратычнаму руху. Незалежна ад таго, дзе вы знаходзіцеся, у Беларусі ці за яе межамі, ёсць шмат спосабаў дапамагчы.
– Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька правёў сустрэчы з кіраўніком групы па Беларусі Еўрапейскага Парламента Ёзасам Алекасам, з сустаршынём групы «За дэмакратычную Беларусь» у Вярхоўнай Радзе Украіны Вадзімам Галайчуком, з кіраўніком Цэнтра па падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі Дайніюсам Жалімасам.
У канцы лютага дамовіліся арганізаваць сустрэчу кіраўнікоў і прадстаўнікоў дэпутацкіх груп «За дэмакратычную Беларусь» у Еўрапарламенце з мэтай запуску сеткі, а таксама пачаць працу па падрыхтоўцы і правядзенні канферэнцыі Каліноўскага ў Еўрапейскім Парламенце ў чэрвені 2023 года.
– Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю BBC News, а таксама The Atlantic magazine – аднаму з самых старых і аўтарытэтных часопісаў у свеце.