• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская пакінула запіс у кнізе спачуванняў у сувязі са смерцю былога папы Рымскага Бенедыкта XVI

    04 студзеня, 2023

    Cёння Святлана Ціханоўская наведала апостальскую нунцыятуру ў Вільні, каб пакінуць запіс у кнізе спачуванняў у сувязі са смерцю былога папы Рымскага Бенедыкта XVI.

    Бенедыкт XVI клапаціўся пра Беларусь і гэтым працягваў падыход свайго папярэдніка, святога Яна Паўла ІІ. Менавіта падчас пантыфікату яго святасці адбыўся першы візіт Дзяржсакратара Святога Пасаду ў Беларусь. Папа Бенедыкт неаднаразова звяртаўся да беларусаў па-беларуску. Звяртаючыся да студэнтаў мінскіх універсітэтаў у 2008 г. ён заахвочваў «будаваць цывілізацыю любові». Ніхто тады не мог падумаць, наколькі актуальным і складаным гэты заклік будзе праз 12 год.

    Арцыбіскуп Кандрусевіч неаднаразова запрашаў пантыфіка ў Беларусь. На гэта святы Айцец адказваў проста, але і рэалістычна: «Як Бог дазволіць і адчыняцца дзверы».

    У сваім запісе Святлана Ціханоўская адзначыла, што памяць пра папу Бенедыкта будзе ў сэрцах беларусаў. 

    Няхай Гасподзь прыме яго ў сваім Нябесным Царстве.

    Апошнія навіны