«Гэта была вельмі цёплая сустрэча. Барак адзначыў, што нам трэба пазнаёміцца з Мішэль Абамай, і выказаў словы захаплення нашай працай і беларусамі.
Мы шмат гаварылі пра Беларусь. Я распавяла пра беларускіх актывістаў, журналістаў, апошнія рэпрэсіі супраць прафсаюзных лідараў і партызанаў. Канечне, абмяркоўвалі вайну ва Украіне. Мы згодныя, што цяпер ва Украіне вырашаецца будучыня і Украіны, і Беларусі, а таксама ўсёй Еўропы.
Я была радая і таму, што ў нас атрымалася закрануць тэмы праграмаў для рэпрэсаванай моладзі і студэнцтва. Я папрасіла Барака зрабіць Беларусь фокусам ягонай арганізацыі Young Obama leaders і запрашаць маладых лідараў да ўдзелу ў міжнародных трэнінгах і стажыроўках.
Такія сустрэчы запэўніваюць мяне, што ў беларусаў нашмат больш сяброў, чым нам звычайна здаецца».