• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Падтрымка TUT.by і беларускіх журналістаў: Ціханоўская правяла дзве анлайн-сустрэчы, каб узмацніць дапамогу СМІ ў Беларусі

    21 мая, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з амбасадарам Японіі ў Літве Шыра Ямасакі. Яны абмеркавалі атаку на TUT.by і іншыя медыя. Таксама яна паведаміла амбасадару пра рэпрэсіі супраць беларускіх спартоўцаў – бо ўлетку Токіа прымае Алімпіяду.

    Японія актыўна падтрымлівае беларусаў у «Вялікай сямёрцы» (G7) і Радзе па правах чалавека ААН. Таму Ціханоўская прапанавала свой удзел на саміце G7 у Лондане ў ліпені, каб прадставіць там інтарэсы беларусаў. У склад «Вялікай сямёркі» ўваходзяць Канада, ЗША, Японія, Вялікабрытанія, Германія, Італія і Францыя.

    Таксама сёння Ціханоўская правяла тэлефанаванне з віцэ-міністаркай замежных спраў Іспаніі Крысцінай Галах. Пасля снежаньскага працоўнага візіту Ціханоўскай у гэтую краіну іспанскі ўрад упершыню выпрацаваў агульную палітыку па Беларусі. Цяпер Ціханоўская звярнулася з канкрэтным заклікам: распрацаваць праграму падтрымкі незалежных беларускіх СМІ, уключаючы юрыдычную і тэхнічную дапамогу журналістам. Таксама Ціханоўская прапанавала разглядзець пытанне пра неадкладнае пашырэнне санкцый.

    Больш адказаў пра міжнародную працу сваёй каманды Святлана Ціханоўская сёння дала ў стрыме на YouTube-канале.

    Апошнія навіны